ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З жыцця пабрыгіцкага касцёла ў Гродне

З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы “Слова Жыцця”, а асабліва жыхары Гродна і ваколіц. Сардэчна запрашаю Вас да ўдзелу ў душпастарскіх сустрэчах, якія рэгулярна праходзяць пры касцёле сясцёр брыгітак у Гродне. Сёння гэта рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Гэта адзіны касцёл у нашай дыяцэзіі, пры якім дзейнічаюць душпастары і збіраюцца разнастайныя апостальскія групы, арганізаваныя ў розныя формы душпастарства. Гэтыя групы ўтварае студэнцкая і працоўная моладзь, настаўнікі, працаўнікі службы здароўя, а таксама людзі з асаблівымі патрэбамі. Да іх належаць групы залежных і сузалежных асоб – ананімных алкаголікаў і наркаманаў. Гэтае месца кожны дзень асвячаюць сваёй малітвай сёстры з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта.
    Толькі з гэтага касцёла, які знаходзіцца ў цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Маладзёжная і К. Маркса, прахожыя могуць пачуць гукі набажэнстваў і спеваў на літоўскай і англійскай мовах. У гэтым касцёле можна таксама сустрэць людзей, адзіным спосабам камунікацыі якіх з’яўляюцца жэсты. Менавіта ў гэтай святыні для іх рэгулярна адпраўляецца набажэнства.
Акрамя гэтага, у гэтым касцёле развіваецца культ Пана Езуса Укрыжаванага і Уваскрослага ў знаку копіі Турынскай Плашчаніцы, а верныя прыхільнікі Маці Божай Фацімскай праз актыўны малітоўны ўдзел у Вялікай Навэнне рыхтуюцца да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
    Такая душпастарская дзейнасць не мае на мэце адцягванне ўдзельнікаў ад парафіяльнага жыцця, наадварот, яна накіравана на паглыбленне веры, клопату аб касцёле ў сваёй парафіі і нашай супольнасці. Плён гэтай дзейнасці ўжо бачны ў розных акцыях, якія праводзяцца для супольнай карысці вернікаў нашага горада і ўсёй дыяцэзіі.
    Дзякуй усім, хто прымае актыўны ўдзел у жыцці рэктаральнага касцёла п.т. Звеставання НПМ. Я цешуся, што наш касцёл жыве дзякуючы Вашай малітве і прысутнасці. Асаблівую падзяку я выражаю ўсім ахвяравальнікам за падтрымку ў справе аднаўлення гістарычнай святыні. Дзякуючы Вашым ахвярам ёй будзе вернута мастацкая пры­гажосць і архітэктурны выгляд.
    Дарагія студэнты, працоў­ная моладзь, настаўнікі, працаў­нікі службы здароўя, не бойцеся ўключыцца ў жыццё душпастарскіх груп, якія дзейнічаюць пры нашым касцёле. Тут Вы сустрэнеце шмат сваіх знаёмых і будучых сяброў, знойдзеце сваё месца і заданне ў жыцці Касцёла.
    Калі Вы хочаце зрабіць больш для дабра Касцёла і разам з іншымі Братамі і Сёстрамі, сябрамі і сяброўкамі паклапаціцца аб сведчанні веры, то знайдзіце час, каб прыйсці, паслухаць, убачыць, выбраць сабе супольнасць, якая дапаможа быць радасным і добрым хрысціянінам!
 

    Расклад душпастарскіх сустрэч пры пабрыгіцкім касцёле ў Гродне:


   - Студэнты і працоўная моладзь – душпастарства “OPEN” – па чацвяргах у 19.15 (верасень – чэрвень).
   - Біблійнае кола моладзі “Effata” – па панядзелках у 20.00.
   - Дабрачынная група моладзі “Вокресенье” – па аўторках у 20.00.
   - Музычная група моладзі – па серадах у 20.00.
   - Адарацыйная група моладзі “Caritas Dei” – па пятніцах у 19.30.
   - Маладыя сужэнствы і сем’і – кожная 2-я нядзеля месяца а 10-й гадзіне і 4-я нядзеля а 16-й гадзіне.
   - Літоўскамоўныя вернікі – кожная нядзеля а 14-й гадзіне.
   - Глуханямыя – кожная нядзeля а 15-й гадзіне.
   - Англамоўныя вернікі – 1-я і 3-я нядзеля месяца ў 10.00.
   - Настаўнікі і выхавацелі – кожная 2-я нядзеля месяца ў 16.00.
   - Працаўнікі службы здароўя – кожная 3-я нядзеля месяца ў 16.30.
   - У нядзелі і ўрачыстасці св. Імша а 12-й і 19-й гадзіне.
   - Штодзённая св. Імша ў 7.30 (кастрычнік, май, чэрвень штодзённа ў 18.30 – перыядычнае набажэнства).
   - У кожны 13-ты дзень месяца эўхарыстычная адарацыя на працягу ўсяго дня, у 17.45 – набажэнства ў гонар Маці Божай Фацімскай.
    Падрабязная праграма сустрэч знаходзіцца на www.grodnensis.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.