GRODNO
Sobota,
12 października 2024 roku |
9 верасня 2012 года
◊◊◊
ДЗЯКУЕМ!
Кс. Алег Канановіч на працягу апошняга года працаваў у рэдакцыі газеты “Слова Жыцця”. У маі 2012 г. згодна з рашэннем кс. б-па Аляксандра Кашкевіча быў накіраваны на вывучэнне дагматычнай тэалогіі ў Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт у Польшчы. Ад усяго сэрца дзякуем кс. Алегу за евангелізацыйную працу на старонках нашай газеты, за прысвечаны час і намаганні. Жадаем дароў Святога Духа і выдатных поспехаў у вучобе. Няхай Бог бласлаўляе Вас на далейшым святарскім шляху. Кс. Павел Салабуда з рэдакцыйным калектывам
|
◊◊◊
ВІТАЕМ!
Кс. Ян Раманоўскі па рашэнні кс. б-па Аляксандра быў накіраваны на дапамогу ў рэдакцыйнай працы газеты “Слова Жыцця”. У маі 2012 г. скончыў ВДС у Гродне. Выконвае абавязкі вікарыя ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне. Кс. Яну жадаем плённай працы ў абвяшчэнні Хрыста на старонках нашай газеты. Няхай Бог адорыць Вас патрэбнымі дарамі ў выкананні новых абавязкаў на карысць Касцёлу і людзям. Кс. Павел Салабуда з рэдакцыйным калектывам
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён.
З малітвай парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, стойкасці, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на доўгія гады святарскай паслугі. Няхай Вам заўсёды спадарожнічаюць людскія дабрыня, вера і добразычлівасць. Жадаем нязгаснага запалу да працы і натхнення Святога Духа.
Моладзь з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў спалучаных з малітвай: Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Дзякуй Богу за Вас, а Бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, супакою ў сэрцы, моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і добразычлівых вернікаў. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, узнагародзіць Вас і ўзмоцніць. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за працу ў нашым касцёле, абвяшчэнне Божага слова, за добрае сэрца і пастаянны клопат аб парафіянах і святыні.
Удзячныя парафіяне з Міжэрычаў
◊◊◊
Паважанаму кзяндзу Казіміру Мураве з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя найлепшыя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў ад Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, шчасця, моцнага здароўя і душэўнага супакою, доўгіх гадоў жыцця, шмат сіл і стойкасці ў святарскай паслузе, запалу для абвяшчэння Божага слова, веры, надзеі, любові і зычлівых людзей на жыццёвым шляху.
З удзячнасцю былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Вас бласлаўляе і адорвае моцным здароўем, радасцю і шчасцем, а Маці Божая заўсёды засцерагае і радуе цёплымі і сонечнымі днямі.
Былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трумей і Раманчук
◊◊◊
Ад імя ўсіх пілігрымаў пешай пілігрымкі з Гродна ў санктуарый Езуса Журботнага ў Росі прагнем выразіць удзячнасць і запэўніць у малітве ўсіх тых, хто прымаў пілігрымаў на начлег: парафіі ў Вялікіх Эйсмантах і Росі; тых, хто карміў абедам: парафіі ў Квасоўцы і Рэплі, а асабліва жыхароў вёскі Станевічы і ўсёй ваколіцы за ўжо традыцыйнае прыгатаванне пасілка. Усім святарам і манаскім сёстрам, якія дапамагалі падчас пілігрымкі, таксама ад усяго сэрца дзякуем. Нашых спонсараў і ахвяравальнікаў няхай Пан Бог бласлаўляе!
Кс. Юрый Марціновіч, кіраўнік пілігрымкі, і ўдзячныя пілігрымы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Юрыю Грыцко з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Беззаганнай Марыі. Жадаем, каб на Вашым твары заўсёды гасціла ўсмешка. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена святлом і верай. Ад усяго сэрца дзякуем за малітву, клопат пра касцёл, поўную аддачу на служэнне Богу і людзям. Дзякуем Богу за Вас, а Вашай Маме – за Сына Святара.
З павагай і малітвай парафіяне з Першамайска
|
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем, здароўем і ўсімі ласкамі на доўгія гады. Дзякуй за поўную аддачу на службе Богу і людзям, а таксама за цёплае сэрца. Мы шчаслівыя, што Вы з намі.
Ружанцовыя колы, Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай прамень Божай ласкі гарыць над Вашай галавою, Святы Дух дапамагае ў працы, а дні жыцця плывуць у супакоі. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён, а Бог адорвае здароўем на 100 гадоў. Добразычлівых людзей на жыццёвым шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Паважанай сястры Клары Вальчык перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчаслівых і радасных дзён. Няхай Езус Хрыстус, наш Збаўца з Назарэта, напоўніць Вашае сэрца супакоем і радасцю, а таксама дапаможа пераадолець цяжкасці. Аддзяч Божа Вам за нашых дзяцей, якіх Вы правялі да Бога.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай, нястомнага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, людской добразычлівасці і павагі ад парафіян. Няхай Езус бласлаўляе Вас кожны дзень.
Удзячныя парафіяне з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем шмат радасці, цярплівасці, поспехаў у душпастарскай працы і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай на Вашым твары ззяе ўсмешка, а сэрца будзе напоўнена супакоем. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй мацярынскай апекай.
Вернікі парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сіл, радасці, поспехаў у душпастарскай працы, шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а людская дабрыня, вера і добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць.
Парафіяне з Міхалішак
◊◊◊
Паважанаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем усіх Божых ласкаў: здароўя, цярплівасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху, непахіснасці ў веры, поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. Вялікі дзякуй за працу па аднаўленні касцёла, на якую Вы не шкадавалі сіл, а таксама за падрыхтоўку да доўгачаканых парафіяльных місій. Аддзяч Вам Божа.
Парафіяне з пар. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Дня нараджэння жадаем святла Святога Духа, сілы ў пераадольванні цяжкасцей штодзённага жыцця, радасці, аптымізму, надзеі і моцнай непахіснай веры. Няхай Маці Божая чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік стала апекуецца.
Міністранты і парафіяне з Зэльвы
◊◊◊
Паважанай сястры Марыі Стасевіч з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця, радасці, бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай Пан Езус апекуецца Вамі і дапамагае ў кожную хвіліну жыцця, а радасная ўсмешка ніколі не згасае на Вашым твары. Мы ўдзячныя за ўсё, што Вы зрабілі для нашай сям’і. Заўсёды памятаем пра Вас у малітве.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
|
< Poprzednia | Następna > |
---|
Kalendarz liturgiczny
Obchodzimy imieniny: | |
Do końca roku pozostało dni: 81 |
Czekamy na Wasze wsparcie
Drodzy Czytelnicy!
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.
Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.