ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Як выбраць школу?

Дзіцячы куточак

Па іхніх пладах пазнаеце іх. (Мц 7, 16)
Бацькі выбралі для сына найлепшую, як ім здавалася, школу. У ёй было добрае абсталяванне, высокаадукаваныя настаўнікі, дзеці з прывілеяваных сем’яў. Раніцай дзед павёў унука ў школу. Калі яны ўвайшлі на падворак, да іх падбеглі іншыя дзеці.
   – Які недарэчны і брыдкі дзед, – засмяяўся адзін хлопчык.
   – Гэй, ты, таўсцяк, – закрычаў другі.
   Дзеці крычалі і скакалі вакол дзеда і ўнука. Тут празвінеў званок, які абвясціў пачатак урока, і дзеці пабеглі ў клас. Дзядуля рашуча ўзяў унука за руку і выйшаў на вуліцу.
   – Ура, я не пайду ў школу! – узрадаваўся хлопчык.
   – Пойдзеш, але не ў гэтую, – адказаў дзед. – Я сам знайду табе школу.
Дзед прывёў унука дадому, даручыў яго бабулі, а сам пайшоў шукаць лепшую школу. Як толькі дзед бачыў якую-небудзь школу, ён заходзіў у двор і чакаў, калі настаўнік адпусціць дзяцей на перапынак. У некаторых школах дзеці не звярталі на старога ўвагі, у іншых – здзекаваліся з яго. Так дзед ішоў далей і далей, ён праходзіў школу за школай. Нарэшце ён падышоў да маленькай школы і стомлена прысланіўся да агароджы.
   Зазвінеў званок, і дзеці высыпалі на падворак.
   – Дзядуля, вам дрэнна? Прынесці вады? – пачуўся галасок.
   – У нас у двары ёсць лаўка, садзіцеся, калі ласка, – прапанаваў адзін хлопчык.
   – Можа, я паклічу настаўніка? – спытала дзяўчынка.
   Неўзабаве ў двор выйшаў малады настаўнік. Дзядуля прывітаўся і сказаў: 
   – Нарэшце я знайшоў самую лепшую школу для майго ўнука.
   – Вы памыляецеся, дзядуля, наша школа не самая лепшая. Яна маленькая і цесная. Дзядуля не стаў спрачацца. Ён аб усім дамовіўся з настаўнікам і пайшоў.
   Вечарам бацькі хлопчыка спыталі дзеда:
   – Вы не ўмееце пісаць, вы не хадзілі ў школу і нічога не разумееце ў сучаснай сістэме адукацыі. Чаму вы думаеце, што знайшлі самага лепшага настаўніка?
   – Па вучнях пазнаюць настаўнікаў, – адказаў дзед.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.