ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

Ордэн піяраў перажывае Піярскі год пакліканняў

З жыцця Касцёла

2012 год. Колькі прадказанняў было зроблена на гэты год: пачатак III Сусветнай вайны, поўны крах эканамічнай сістэмы Еўропы, ну, і самае вядомае, – прадказанне племені Майя аб канцы Свету. Заўважылі? Ніводнай пазітыўнай навіны.
А вось Ордэн піяраў глядзіць у будучыню з сапраўдным жаданнем і чаканнем. 2012 – гэта ПІЯРСКІ ГОД ПАКЛІКАННЯЎ. У хуткім тэмпе сучаснага жыцця чалавек не можа і не хоча спыніцца, каб паглядзець на свой шлях у паўсядзённасці. Айцы піяры заахвочваюць усіх, а асабліва моладзь, прыслухацца не да свайго эгаістычнага жадання, а да сапраўднага голасу Бога.
Св. Юзаф Каласанс – гэта той, дзякуючы каму з’явіўся Ордэн піяраў. Нарадзіўся ён у Іспаніі. Распазнаўшы ў сабе Божае пакліканне да святарства, стаў святаром. Дыяцэзіяльнае святарства, аднак, не адпавядала яго спадзяванням. Інтуітыўна ён шукаў далей. Пасля абароны доктарскай дысертацыі ў галіне тэалогіі ў 1592 г. Юзаф Каласанс накіраваўся ў Рым. Яго мэтай было атрыманне касцёльнага бенефіцыя. Аднак, здарылася нешта, чаго ён зусім не спадзяваўся... І гэта каардынальна змяніла ўсё яго жыццё. Вандруючы па бедным раёне Рыма, Юзаф сутыкнуўся з сумным лёсам дзяцей, якія не мелі магчымасці вучыцца і лічыліся адкідамі грамадства. Юзаф вырашыў не вяртацца ў Іспанію, а прысвяціць сябе гэтым дзецям. Такім чынам, Каласанс распазнае сваё новае пакліканне – настаўніка і выхавацеля. Сваім блізкім на радзіме Юзаф Каласанс піша з унутраным спакоем: “Тут, у Рыме, я знайшоў найлепшы спосаб служэння Богу і людзям. І нішто на свеце не прымусіць мяне адмовіцца ад гэтага...”.
   З дапамогай Юзафу спяшаюцца іншыя людзі: маладыя і старэйшыя, арыстакраты і плебеі – усе яны разам ствараюць супольнасць. Разам жывуць і працуюць, разам збіраюць ахвяраванні, разам вучаць і адводзяць дзяцей дадому. І так узнікае манаская супольнасць, якая атрымлівае назву “Ордэн Пабожных Школ”. Акрамя таго, у 1948 г. папа Пій XII абвяшчае св. Юзафа Каласанса апекуном хрысціянскіх агульнаадукацыйных школ ва ўсім свеце.
   Сёння айцы піяры вядуць разнастайную апостальскую дзейнасць, галоўнай мэтай якой з’яўляецца служэнне маладому пакаленню. Гэта не выключае іншых форм дзейнасці, напрыклад, душпастарства бацькоў і пажылых асоб, але гэтыя формы дзейнасці таксама накіраваны на дзяцей і моладзь. Беручы пад увагу такую колькасць спраў, ініцыятыў і ідэй, можна сказаць, што дзейнасць піяраў незвычайна разнастайная.
   Канешне, усе разумеюць, што назва “Піярскі год пакліканняў” – гэта яшчэ не ўсё. Недастаткова толькі агучыць прысвечаны год і спадзявацца, што хтосьці сапраўды зверне на гэта ўвагу. Піяры гэта добра разумеюць, таму адразу распачынаюць актыўную дзейнасць. Ужо былі праведзены рэкалекцыі, прысвечаныя тэме паклікання, выязныя сустрэчы для хлопцаў. Гэта, безумоўна, не значыць, што айцоў можна ўбачыць толькі тады, калі трапіш на якую-небудзь сустрэчу. Мы жывём у час інфармацыйных тэхналогій, таму магчымасцей звязацца з піярамі вельмі шмат.
Кожны малады чалавек можа знайсці айцоў піяраў на прасторах інтэрнэту.
   Напрыклад, тут:
http://pijary.info/;
http://www.pijarzy.pl/;
https://plus.google.com­/114214059742221210420/posts.
Да нас таксама можна напісаць: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript альбо пазваніць: (8-01514) 29-0-71.
Можна сказаць, што нават простая размова з намі можа прынесці шмат адказаў і вынікаў для кожнага.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.