ГРОДНА
Панядзелак,
15 ліпеня
2024 года
 

ХXIII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус выйшаў з зямель Тыру і прайшоў праз Сідон да Галілейскага мора, пасярод межаў Дэкаполіса. I прынеслі да Яго глуханямога, і прасілі, каб усклаў на Яго руку. Адвёўшы яго далей ад натоўпу, паклаў у яго вушы свае пальцы і, плюнуўшы на іх, дакрануўся імі да ягонага языка. I, паглядзеўшы на неба, уздыхнуў і сказаў яму: “Эффата!” – што значыць: “Адкрыйся”. I адразу ж адкрыліся вушы ягоныя і развязаліся путы языка ягонага, і пачаў гаварыць выразна.
Тады Езус загадаў ім, каб нікому не казалі. Але колькі ні забараняў ім, яны яшчэ больш апавядалі. I, будучы надзвычай здзіўленымі, казалі: “Ён зрабіў усё добра: учыніў, што глухія чуюць, а нямыя гавораць”.

Mк 7, 31-37


Атрымаць свабоду – значыць, адкрыцца на Божую моц
   “Effata” – “Адкрыйся!” з Евангелля – гэта не толькі вяртанне здароўя, ацаленне ад фізічнай слабасці. Гэты цуд быў здзейснены ў адзіноце, далёка ад натоўпу, можна сказаць, амаль у атмасферы блізкасці Езус вярнуў хвораму найбольш глыбока разуметую свабоду: з хвіліны аздараўлення ён мог чуць, гаварыць і гэтым самым аддаваць Богу хвалу! Нават забарона расказваць не змагла стрымаць у ім унутранай неабходнасці абвяшчаць аб аздараўленчай моцы Езуса.
У гэты момант можна паспрабаваць адказаць на пытанне: калі чалавек на самай справе з’яўляецца свабодным? Свабода з апісанай падзеі азначае выключэнне ўсіх абмежаванняў у дзеяннях і выказваннях асобы. Вяртанне, карыстанне ўсімі чалавечымі магчымасцямі, вядзе да падзякі, да ўслаўлення Бога.
Ці ёсць свабода большая, чым радасць сэрца, поўнага ўдзячнасці Богу за атрыманыя дары? Нават за сам факт, што мы можам казаць Яму “Ойча”! А яшчэ, свабодны чалавек – гэта той, хто дазваляе Богу весці сябе, з даверам прымае Яго планы і можа за ўсё дзякаваць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.