ГРОДНА
Чацвер,
07 лістапада 2024 года |
Кангрэс каталіцкіх СМІ: Католікі — мы тут ёсць
Першы Кангрэс каталіцкіх СМІ адбыўся ў Гродне 24-26 жніўня 2012 года. Сустрэча сабрала ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі некалькі дзясяткаў працаўнікоў сферы масавай камунікацыі Беларусі і бліжэйшага замежжа.
Ініцыятарам сустрэчы выступіў Мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які сам, будучы медыйнай персонай, не баіцца журналістаў і заўсёды ахвотна з’яўляецца ў СМІ. У яго аб’ектыўным разуменні праблем, што стаяць перад сродкамі масавай камунікацыі, і не толькі каталіцкімі, мог пераканацца кожны прысутны. “Шчыра захапляюся падыходам арцыбіскупа да СМІ. Яго погляды ў гэтай сферы вельмі грунтоўныя і каталіцкія”, – напісаў у сваім мікраблогу айцец Мікола Мышоўскі, рэдактар украінскага каталіцкага часопіса “Credo”. У падобным духу выказалася і Алена Кулыгіна з Рэлігійна-інфармацыйнай службы Украіны: “Мы ва Украіне толькі спрабуем данесці да сваіх іерархаў тое, што падчас кангрэса казаў Мітрапаліт”. †
Кангрэс – месца для сустрэчы, знаёмства, абмеркавання праблем і абмену досведам – засяродзіўся вакол некалькіх грунтоўных тэм сучаснай журналістыкі, і не толькі каталіцкай. Гэта функцыянальнасць, адпаведнасць найноўшым тэхнічным патрабаванням і запытам аўдыторыі, прафесійны і этычны стрыжань. Этычныя пытанні ў сваіх выступах уздымалі часцей іерархі Касцёла ды проста святары, а пытанні функцыянальнасці і адпаведнасці патрабаванням аўдыторыі больш хвалявалі свецкіх удзельнікаў.
Не адзін раз з розных вуснаў падчас кангрэса гучала паняцце “новая евангелізацыя”, лаканічнае азначэнне якому даў прысутны ў першы дзень кангрэса адмысловы госць – знакаміты польскі рэжысёр Кшыштар Зануссі. “Новая евангелізацыя – тое самае, што і старая. Яна проста датычыць краін, якія ўжо даўно лічыліся евангелізаванымі”, – упэўнена сказаў рэжысёр. У падобным духу на нядзельнай св. Імшы, якой заканчваўся кангрэс, Мітрапаліт Кандрусевіч у чарговы раз нагадаў, што “новая евангелізацыя – гэта не новае Евангелле. Гэта яго абвяшчэнне сярод ахрышчаных, але страціўшых веру”.
Калі роля ў гэтым працэсе журналістаў каталіцкіх медый зразумелая, то якім жа чынам могуць несці евангельскія прынцыпы журналісты-католікі, што працуюць у свецкіх СМІ (такіх асоб на кангрэсе было зусім нямала)? Даць рады гэтаму пытанню паспрабавала некалькі выступоўцаў. Перш за ўсё, трэба прытрымлівацца фундаментальнай каштоўнасці праўды. Паводле Паўла Левушкана, рэдактара латышскага партала Baznica.info, гэта адрознівае журналіста ад блогера. Апошні, клапоцячыся пра хуткасць і ўласную папулярнасць, не правярае інфармацыі, бескрытычна адносіцца да крыніц. Адсюль такі высокі працэнт чутак і проста хлусні ў інтэрнэце.
Але гэтак зразуметая праўда не можа быць проста інфармацыяй, проста падачай фактаў. Кшыштаф Зануссі патлумачыў нізкі ўзровень увагі маладога інтэрнэт-пакалення менавіта нуднасцю большасці інфармацыі. Каб прыцягнуць увагу чытача, лічбавыя СМІ мусяць распавядаць гісторыі, бо сучаснаму грамадству постмадэрна не патрэбна інфармацыя, – лічыць Павел Левушкан. “Галоўнае пытанне – «як», а не «што». Лепш творча падаць адзін матэрыял, чым звычайным чынам тры”, – сказаў ён падчас круглага стала на тэму журналістыкі ў інтэрнэце. Даволі істотная частка кангрэса была прысвечана менавіта творчаму падыходу і граматнаму выкарыстанню магчымасцей, якія даюць сучасныя тэхналогіі. Сённяшні інтэрнэт – гэта ўжо Web 2.0 – інтэрактыўнае сеціва, дзе рэдакцыя знаходзіцца ў сталым кантакце з чытачом, які ў сваю чаргу сам становіцца аўтарам. Менавіта з гэтай пазіцыі выступаў рэдактар беларускай секцыі Ватыканскага радыё ксёндз Аляксандр Амяльчэня, калі з упэўненасцю сказаў, што 80% каталіцкіх сайтаў у Беларусі не працуюць, а проста існуюць. У такім выпадку лепш бы іх наогул не было, бо яны ўсё роўна не выконваюць мінімальных патрэбных функцый – перадачы актуальнай інфармацыі з жыцця Касцёла. Хаця, як гэта падкрэсліў Кшыштаф Зануссі, рэклама веры ставіць яе быццам бы ў адным шэрагу з прадуктамі з супермаркета. Адзін з дакладаў і майстар-класаў быў прысвечаны менавіта гэтай тэме. Алена Кулыгіна на прыкладзе каталіцкага Касцёла ў Польшчы і Украіне спрабавала даць адказ на пытанне, ці патрэбны і ці магчымы PR у Касцёле. Паколькі гэты тэрмін выклікае ў многіх людзей даволі кепскія асацыяцыі (асабліва моцна ўеўся ў галовы тэрмін “чорны PR”), было прапанавана ўжываць тэрмін “сувязь з грамадскасцю”, які, зрэшты, добра адлюстроўвае сутнасць дзейнасці Касцёла. Дэвізам хрысціянскага PR госця з Украіны прапанавала зрабіць евангельскія словы Езуса: “Няхай святло ваша так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах” (Мц. 5, 16).
Моцнымі пунктамі кангрэса былі выступы Мітрапаліта Кандрусевіча, які прапанаваў нават пазітыўную візію – стратэгію развіцця каталіцкіх медый у Беларусі. Падчас кангрэса было абвешчана таксама аб прапанове стварэння працоўнай групы па арганізацыі працы каталіцкіх СМІ, у склад якой увойдуць прадстаўнікі ўсіх дыяцэзій. Наступная прапанова іерарха – стварэнне прэс-служб у кожнай дыяцэзіі. Наогул, даклад Мітрапаліта некаторыя ўдзельнікі назвалі ледзь не рэвалюцыйным. Асабліва важнай была выснова аб неабходнасці прадугледзець медыйнае выхаванне для семінарыстаў, святароў, кансэкраваных асоб і свецкіх лідэраў. Хапала і ініцыятыў знізу – вынікаў дыскусій на трох круглых сталах, прысвечаных адпаведна друкаваным СМІ, інтэрнэту ды радыё і тэлебачанню.
Удзельнікі адзначылі абмежаванасць творчага падыходу ў большасці каталіцкіх СМІ, прычына якога – афіцыйнасць (і ледзь не афіцыёзнасць) медый Касцёла. Гэта значыць, што існуе патрэба ў больш нефармальных пляцоўках для каталіцкіх журналістаў, дзе можна паказаць сапраўды чалавечы твар вернікаў. Стварэнне такіх медыйных пляцовак, якія адлюстроўвалі б хутчэй хрысціянскае жыццё, чым працу рэлігійных устаноў, – гэта, мабыць, задача свецкіх журналістаў-католікаў. Павел Левушкан адзначыў ролю суполак у сацыяльных сетках: група “Католікі Беларусі” ў найбуйнейшай з іх – Facebook – пры адпаведнай працы мадэратараў і ўдзельнікаў магла б стаць такім месцам сустрэч вернікаў у віртуальным свеце.
У падобным кірунку працаваў і круглы стол на тэму друкаваных СМІ, які таксама звярнуў увагу на мэтавую аўдыторыю: рабіць газеты і часопісы толькі для святароў і манахінь – няправільны шлях. Але ж свецкія чытачы, як аказалася, з вялікай ахвотай чытаюць тэксты, напісаныя святарамі. Гэта стварае праблему пошуку аўтараў. Падзяліўшыся сваім рэдактарскім досведам, ксёндз Мікола Мышоўскі ўпэўнена сказаў, што знайсці добрага аўтара святара надзвычай цяжка, бо мала хто з іх умее цікава пісаць. Ксёндз Аляксандр Амяльчэня з беларускай секцыі Ватыканскага радыё паспрабаваў абвергнуць гэты стэрэатып аб “аморфных, няздольных і няграматных святарах” на прыкладзе рэдакцый, якімі ён кіраваў раней і кіруе цяпер. Паводле яго слоў, годныя святары нешматлікія і заўсёды занятыя, але знайсці іх і заахвоціць да супрацоўніцтва цалкам рэальна.
Кадравым пытаннем займаліся і іншыя круглыя сталы. Па выніках круглага стала на тэму тэлебачання і радыё было прапанавана аднавіць школу журналістыкі і камунікацыі як частку адукацыйных устаноў каталіцкага Касцёла. Гэта магло б задаволіць патрэбу ў кадрах, бо існуе шмат сайтаў, але не хапае прафесіяналаў, якія хацелі і ўмелі б імі займацца. Усё ж такі сучасныя канвергентныя медыі патрабуюць ад журналіста поўнай універсальнасці, якую не заўсёды можа развіць існуючая традыцыйная сістэма адукацыі.
Арганізацыю кангрэса на высокім узроўні адзначыў прысутны Т’еры Банавентура – прэс-сакратар Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. Сапраўды, варта пахваліць арганізатараў, асабліва, што тычыцца выкарыстання найноўшых тэхналогій: адсутныя маглі сачыць за падзеямі кангрэса праз відэа- і тэкставую трансляцыю ў інтэрнэце, чытаць матэрыялы і глядзець здымкі з месца, што аператыўна з’яўляліся ў сацыяльных сетах і на сайтах grodnensis.by і Сatholic.by. Кожны з прысутных меў магчымасць весці сваю ўласную трансляцыю ці проста дзяліцца цікавымі думкамі выступоўцаў адразу з месца – працавала бесправадная сувязь з інтэрнэтам.
Госці маглі таксама азнаёміцца з навінкамі выдавецтваў “Pro Christo” і “Выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі”, паглядзець выставу, прысвечаную жыццю і працы святога Максімільяна Марыі Кольбэ і ўшанаваць яго рэліквіі. Увечары другога дня, дзякуючы спагадлівасці пробашча катэдры, Яна Кучынскага, іншагароднія госці маглі не толькі наведаць галоўны гродзенскі касцёл, але і пачуць шмат цікавых фактаў з яго гісторыі.
“Інфармацыя – гэта таксама фармацыя”, – гэтае і іншыя выказванні, якія прагучалі на кангрэсе, яскрава сведчаць аб тым, што журналісты-католікі ў Беларусі разумеюць велізарную адказнасць тых, хто працуе з інфармацыяй, перад сваёй аўдыторыяй. А гэта значыць, што калі першы кангрэс сапраўды пазітыўна паўплывае на працу каталіцкіх (і не толькі) медый, то нас чакае яшчэ не адзін такі прафесійны форум.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 55 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.