ГРОДНА
Субота,
29 студзеня
2022 года
 

22 ліпеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Яну Пузыну з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка на кожны дзень святарскай паслугі.
Удзячныя парафіяне з Ашмян

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Субелю ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і блаславёны плён. Жадаем здароўя, сілы, супакою і добразычлівых людзей побач.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Пятру Кубелю з нагоды юбілею перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Заступніцы святароў, Божай міласэрнасці на кожны дзень жыцця. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы з намі. Няхай у дзень Вашага свята Ваш нябесны заступнік памятае пра Вас. Няхай ён выпрасіць ласкі ў Божага сэрца, каб Вы былі святаром па Яго прыкладзе.
Парафіяне з Крупава
◊◊◊
Парафіі св. Хрыстафора ў Дэльменхорст ад усяго сэрца дзякуем за фінансаванне будаўніцтва залы ў парафіі Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах, а фірме Hano-Küchen за кухоннае абсталяванне.
Дзеці, моладзь з пар. Адамавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін і 10-годдзя працы ў парафіі перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, дароў Святога Духа, добрых і чулых людзей побач. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі і супакоем, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы. Дзякуй Бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Роха
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Імянін жадаем поспехаў і дабра, рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, каб заўсёды было ў дастатку тых гарачых сэрцаў, якія прыбліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць годнасць чалавека. Жадаем, каб рытм Вашага святарскага сэрца біўся рытмам любові сэрца Езуса, каб Вашае сэрца расшырылася і адкрылася на неабсяжную любоў Бога, каб ніколі ў Вас не пагас апостальскі і прарочы неспакой, які будзе ачышчаць Вашае і нашыя сумленні. Будзьце для нас прыкладам, адорвайце нас міласэрнасцю і прабачэннем, якія паходзяць ад Бога.
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Віктару Велівісу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас кожны дзень. Ніколі не зведайце журботнай долі, Цяжкіх жыцця дарог. Няхай Вам 100 год пражыць дазволіць У здароўі і шчасці Бог. Аддзяч, Божа, Бацькам за Сына Святара.
З удзячнасцю верныя парафіяне касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважаны ксёндз Андрэй Лысы! З нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца дзякуем Вам за хвілінкі радасці, якія Вы дорыце нам, за Божае слова, якое тлумачыце, і за Вашу ўсмешку, дзякуючы якой сэрца пачынае біцца хутчэй. Жадаем поспехаў у Вашай душпастарскай працы, сіл ад Бога і заступніцтва Маці Божай.
Сям’я Гайдзіс і вернікі з капліцы Сураж
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды Імянін жадаем поспехаў і дабра, здзяйснення ўсіх шляхетных планаў і слушных намераў, каб заўсёды хапала тых гарачых сэрцаў, якія набліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць чалавечую годнасць. Жадаем, каб рытм Вашага святарскага сэрца біўся рытмам любові Сэрца Езуса, каб Вашае сэрца пашырылася і адкрылася на нязмерную Божую любоў. Будзьце для нас прыкладам.
З хрысціянскім прывітаннем парафіяне з Росі
◊◊◊
Дарагой сястры Марыі Стасевіч з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай дарога, якую Вы выбралі, будзе шчаслівай і бласлаўлёнай, Пан Езус адорвае сваімі ласкамі і добрым здароўем на доўгія гады жыцця, а Найсвяцейшая Панна Марыя стала Вамі апекуецца. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, а таксама за дапамогу нашай сям’і.
З малітвай сям’я Воранавых са Смаргоні

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  337

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.