ГРОДНА
Панядзелак,
28 красавіка 2025 года |
Арыгамі “Сланечнік”

Вам спатрэбяцца два квадраты аднолькавай велічыні.
Як зрабіць?
Кветка складваецца з правільнага васьмікутніка, які трэба падрыхтаваць загадзя.
Для таго, каб лягчэй скласці мадэль, уважліва разглядзіце схему. †
Як зрабіць?
Кветка складваецца з правільнага васьмікутніка, які трэба падрыхтаваць загадзя.
Для таго, каб лягчэй скласці мадэль, уважліва разглядзіце схему. †
Перад тым, як пачаць рабіць васьмікутнік, палажыце квадрат паперы каляровым бокам уверх. Адрэзаўшы ніз гатовай фігуры, верхнюю яе частку не раскрывайце, а перагніце верхні востры вугал уніз.
- Сагніце верхнюю частку мадэлі па вызначанай лініі. Каб выканаць гэтае няпростае дзеянне, спачатку цалкам раскрыйце фігурку.
- Яна ўяўляе сабою правільны васьмікутнік. Сагніце фігурку адначасова па ўсіх паказаных на схеме лініях.
- Праверце вынік і на кожным з атрыманых васьмі папяровых “пялёсткаў” сагніце трыкутнік па паказанай лініі. Павярніце фігурку.
- Зрабіце фігурку аб’ёмнай – паслядоўна “гартайце” пялёсткі, адгінаючы іх цэнтральную частку па паказаных лініях.
- Раскрыйце вяршыню пірамідкі. Для гэтага паслядоўна цягніце ў бакі процілеглыя пары пялёсткаў.
- Раскрыйце бакі кожнага з васьмі пялёсткаў.
- Прытрымліваючы мадэль пальцамі ў раёне кружкоў, сагніце яго канец. Для гэтага націсніце на рабро паперы як гэта паказана на малюнку.
- Выгляд гатовай кветкі сланечніка арыгамі зверху. Зараз зоймемся лістом, які складваецца з другога квадрата такога ж памеру.
- Складзіце квадрат напалову па вертыкалі і загніце ніжні вугал да верхняга.
- Лініі згібаў дзеляць вуглы напалову. Сагніце адразу два слоі паперы.
- Левую палову трыкутніка адагніце назад.
- Сагніце пярэдні трыкутнік адначасова па паказаных лініях. Паўтарыце дзеянні з другога боку мадэлі.
- Першы з трох верхніх “пялёсткаў” апусціце ўніз.
- Сагніце сярэдні “пялёстак”.
- Верхні край “пялёстка” павінен скласці прамы вугал з вертыкальным бокам трэцяга “пялёстка”. Вярніце першы “пялёстак” на месца.
- Увагніце палову ніжняга трыкутніка ўнутр.
- Падніміце мадэль дагары.
- Раскрыйце “пялёсткі” мадэлі.
- Раскрыйце палову новага “пялёстка”.
- Сагніце “пялёстак” улева і вярніце яго ў папярэдні стан.
- Зноў зрабіце фігурку плоскай.
- Кончык сярэдняга “пялёстка” выгніце так як гэта паказана на схеме.
- Расцягніце ў бакі крайнія “пялёсткі”.
- Кветка добра стаіць на стале.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 248 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.