ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Арыгамі “Сланечнік”

Хвіліна творчасці

Папяровы сланечнік упершыню зрабіў вядомы дызайнер з Англіі Поль Джэксан, для якога арыгамі ўваходзіць у сферу прафесійных інтарэсаў.
Вам спатрэбяцца два квадраты аднолькавай велічыні.

    Як зрабіць?
    Кветка складваецца з правільнага васьмікутніка, які трэба падрыхтаваць загадзя.
   Для таго, каб лягчэй скласці мадэль, уважліва разглядзіце схему.
  1. Перад тым, як пачаць рабіць васьмікутнік, палажыце квадрат паперы каляровым бокам уверх. Адрэзаўшы ніз гатовай фігуры, верхнюю яе частку не раскрывайце, а перагніце верхні востры вугал уніз.
  2.    Сагніце верхнюю частку мадэлі па вызначанай лініі. Каб выканаць гэтае няпростае дзеянне, спачатку цалкам раскрыйце фігурку.
  3.    Яна ўяўляе сабою правільны васьмікутнік. Сагніце фігурку адначасова па ўсіх паказаных на схеме лініях.
  4.    Праверце вынік і на кожным з атрыманых васьмі папяровых “пялёсткаў” сагніце трыкутнік па паказанай лініі. Павярніце фігурку.
  5.    Зрабіце фігурку аб’ёмнай – паслядоўна “гартайце” пялёсткі, адгінаючы іх цэнтральную частку па паказаных лініях.
  6.    Раскрыйце вяршыню пірамідкі. Для гэтага паслядоўна цягніце ў бакі процілеглыя пары пялёсткаў.
  7.    Раскрыйце бакі кожнага з васьмі пялёсткаў.
  8.    Прытрымліваючы мадэль пальцамі ў раёне кружкоў, сагніце яго канец. Для гэтага націсніце на рабро паперы як гэта паказана на малюнку.
  9.    Выгляд гатовай кветкі сланечніка арыгамі зверху. Зараз зоймемся лістом, які складваецца з другога квадрата такога ж памеру.
  10.    Складзіце квадрат напалову па вертыкалі і загніце ніжні вугал да верхняга.
  11.    Лініі згібаў дзеляць вуглы напалову. Сагніце адразу два слоі паперы.
  12.    Левую палову трыкутніка адагніце назад.
  13.    Сагніце пярэдні трыкутнік адначасова па паказаных лініях. Паўтарыце дзеянні з другога боку мадэлі.
  14.    Першы з трох верхніх “пялёсткаў” апусціце ўніз.
  15.    Сагніце сярэдні “пялёстак”.
  16.    Верхні край “пялёстка” павінен скласці прамы вугал з вертыкальным бокам трэцяга “пялёстка”. Вярніце першы “пялёстак” на месца.
  17.    Увагніце палову ніжняга трыкутніка ўнутр.
  18.    Падніміце мадэль дагары.
  19.    Раскрыйце “пялёсткі” мадэлі.
  20.    Раскрыйце палову новага “пялёстка”.
  21.    Сагніце “пялёстак” улева і вярніце яго ў папярэдні стан.
  22.    Зноў зрабіце фігурку плоскай.
  23.    Кончык сярэдняга “пялёстка” выгніце так як гэта паказана на схеме.
  24.    Расцягніце ў бакі крайнія “пялёсткі”.
  25.    Кветка добра стаіць на стале.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.