ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Увага! Фотаконкурс! “100% майго сэрца для Езуса”

Хвіліна творчасці

Папа Бенедыкт XVI у сваім апостальскім лісце “Portam Fidei” абвясціў Год веры, які распачнецца 11 кастрычніка. Ён павінен узмацніць нас у веры і прыблізіць да Бога. Праз малітву, удзел у рэкалекцыях і душпастарскіх акцыях з вялікім роздумам і нізка схіліўшыся над таямніцамі веры, мы будзем перажываць Год веры. Перажыць гэты год можна па-рознаму. Калі Ты веруючы і практыкуючы чалавек, калі маеш пад рукой фотаапарат, гэты конкурс для Цябе.
Газета “Слова Жыцця” і каталіцкі партал нашай дыяцэзіі grodnensis.by абвяшчае конкурс на лепшы здымак, які паказвае веру чалавека, што жыве ў Беларусі. Найлепшыя здымкі, якія паказваюць рэлігійнае жыццё людзей нашых тэрыторый будуць змешчаны ў нашай газеце і на інтэрнэт-старонцы. Пераможцы атрымаюць новую кашульку “Слова Жыцця” і спецыяльную ўзнагароду (пераможца будзе выбраны шляхам галасавання на інтэрнэт-старонцы нашай дыяцэзіі), кубак “Люблю grodnensis.by” атрымае пераможца, якога выбера рэдакцыя газеты і партала. Пераможцаў II і III месцаў таксама чакаюць цікавыя ўзнагароды.

    Усе здымкі, якія адпавядаюць нашым крытэрыям, будуць апублікаваны на інтэрнэт-старонцы grodnensis.by.

    Правілы конкурсу:
  •     удзел у конкурсе можа прыняць кожны, хто выканае ўмовы, устаноўленыя арганізатарамі;
  •     здымкі павінны быць зроблены ў 2012 годзе;
  •     здымкі не павінны быць прафесійнымі, галоўнае, каб яны былі тэматычнымі, перадавалі настрой і глыбокую веру чалавека;
  •     да здымка трэба дадаць наступную інфармацыю: назву, кароткае апісанне (што паказана на здымку), імя аўтара, кантактныя даныя, дату, калі быў зроблены здымак;
  •     здымкі на конкурс трэба дасылаць да 30 верасня на электронную пошту Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript з подпісам: Фотаконкурс “100% майго сэрца для Езуса”;
  •     пераможцы будуць выбраны ў дзвюх намінацыях: найлепшы здымак, выбраны рэдакцыяй і шляхам галасавання на інтэрнэт-старонцы;
  •     галасы за здымак можна будзе аддаваць на інтэрнэт-старонцы. Пераможа аўтар здымка, які атрымае найбольш галасоў;
  •     галасаванне на інтэрнэт-старонцы пачнецца 1 кастрыч­ніка і працягнецца 10 дзён. Пераможца будзе аб’яўлены 11 кастрычніка;
  •     да ўдзелу ў конкурсе не будуць прымацца здымкі з непрыстойным зместам, вельмі нізкай якасці, з неадпаведнай датай, размытыя, цёмныя ці тыя, змест якіх супярэчыць закону дзяржавы;
  •     удзельнік конкурсу, высылаючы свой здымак, аўтаматычна згаджаецца з правіламі конкурсу.
    Запрашаем усіх Чыта­чоў і карыстальнікаў ін­тэр­нэту прыняць удзел у конкурсе. Мы супольна абвяшчаем Хрыста і паказваем нашу веру, якая з’яўляецца жывой і моцнай. Я спадзяюся, што многім з Вас гэты конкурс прынясе шмат радасці і ідэй.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.