ГРОДНА
Пятніца,
25 красавіка 2025 года |
Слова для Жыцця (32)

Трэба старацца слухаць адзін аднаго, пазбягаючы перабольшанага падкрэслівання асабістай ролі і клапоцячыся хутчэй пра як мага лепшы вынік цэласці. Калі я выражаю гэтыя рэфлексіі, думка накіроўваецца да вялікай сімфоніі спакою паміж народамі, якая ніколі не здзейснена поўнасцю.
Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, 12.07.2012 †

Трэба памятаць лацінскую прымаўку: “Qui non progredit – regredit” – “Хто не развіваецца, той адступае назад”. СМІ павінны стаць часткай жыцця Касцёла. Калі Касцёл на самой справе жадае быць евангелізацыйным па меры патрабаванняў нашага часу, то ён павінен быць медыйным. Вядзецца праца па ажыццяўленні вельмі важнай праграмы – “Радыё Марыя”. Апошнія сустрэчы з прадстаўнікамі сусветнай рэдакцыі “Радыё Марыя” і перагаворы, якія мелі месца некалькі дзён таму, даюць надзею, што вэб-праграма гэтага радыё з’явіцца ў Беларусі.
Фрагмент інтэрв’ю для catholic.by, 13.07.2012

Хочацца, каб вера засталася ў сэрцах людзей, якія не страцілі яе нягледзячы на 70 гадоў праследаванняў. Гэта дар ласкі. Напэўна, плён сёння прыносіць тое, што столькі людзей загінула за гэтую веру. Няма сям’і, якая б не пацярпела. Вера ўзмацняецца тады, калі яна перадаецца. Таму, нават калі няма касцёла, няма, дзе сабраць людзей, тады мы выходзім да іх.
Фрагмент інтэрв’ю для “Niedzieli”, 08.07.2012

Праблема заключаецца ў тым, што сёння ніхто ні з кім не размаўляе, а калі нават размаўляе, то выключна ў сваіх закрытых асяроддзях. Безумоўна, лёгка пасадзіць вакол сябе людзей, якія будуць гаварыць адзін з адным, але няма размовы, калі людзі не слухаюць адзін аднаго. Тое, што ніхто нікога не слухае, вынікае з факта, што ніхто нікому не верыць. Узровень узаемнай падазронасці перайшоў крытычную лінію. Нават калі кагосьці слухаюць, то толькі з мэтай раскусіць, у чым яго трук, дзе ён хоча нас ашукаць.
Фрагмент інтэрв’ю для wiara.pl, 14.06.2012
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 251 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.