ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

ХVII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Езус адышоў на другі бок Галілейскага, або Тэберыядскага мора. Ішло за Ім мноства людзей, таму што бачылі цуды, якія Ён чыніў над хворымі. Езус узышоў на гару і сядзеў там са сваімі вучнямі. А набліжалася Пасха, юдэйскае свята. Калі Езус узняў вочы і ўбачыў, што мноства людзей ідзе да Яго, сказаў Філіпу: “Дзе нам купіць хлеба, каб накарміць іх?” А казаў гэта, выпрабоўваючы яго, бо сам ведаў, што збіраўся рабіць.
    Філіп адказаў Яму: “Хлеба на дзвесце дынараў не хопіць, каб кожнаму дасталося хоць крыху”. Адзін з вучняў Ягоных, Андрэй, брат Сымона Пятра, кажа Яму: “Ёсць тут адзін хлопец, які мае пяць ячменных хлябоў і дзве рыбы, але што гэта для такога мноства?”
    Езус сказаў: “Загадайце ім сесці”. А было на тым месцы шмат травы. I селі людзі, якіх было каля пяці тысяч.
    Езус узяў хлябы і, падзякаваўшы, раздаў тым, хто сядзеў; таксама і рыбы, колькі хто хацеў. А калі насыціліся, сказаў вучням сваім: “Збярыце кавалкі, што засталіся, каб нічога не змарнавалася”. Сабралі і напоўнілі дванаццаць кашоў кавалкамі з пяці ячменных хлябоў, якія засталіся пасля тых, хто еў.
    Калі ж людзі ўбачылі, які цуд учыніў Езус, казалі: “Ён сапраўды прарок, які мае прыйсці на свет”. Калі Езус даведаўся, што хочуць прыйсці і схапіць Яго, каб зрабіць каралём, зноў адышоў на гару адзін.

Ян 6, 1-15


Не хлебам адзіным
   Размнажэнне хлеба напаўняе аптымізмам: Езус неабыякавы да людскіх патрэб і можа задаволіць нашыя жаданні. З іншага боку, гэтая падзея выклікае сумныя думкі: накормленыя засяродзіліся выключна на поўным жалудку без зацікаўленасці глыбейшым сэнсам Хрыстовага знака. Сёння адбываецца падобнае. Мы чакаем, што Бог вырашыць нашыя зямныя праблемы. Нямногія задумваюцца над тым, што Езус хоча нам сказаць пра самога сябе.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.