ГРОДНА
Панядзелак,
02 снежня 2024 года |
Стаць католікам і быць ім
Для Касцёла ў Беларусі надышоў манавіта той час, каб паказаць, які ён – шчаслівы чалавек, што адчувае спакой. Католік можа звяртацца да католіка, спасылаючыся на адносіны з Богам.
Я лічу, што Касцёл у Беларусі сёння стаіць перад такім выклікам – быць католікам свядома. Рэлігійнае жыццё людзей, якія жывуць на нашых тэрыторыях несумненна паказвае, якімі мы з’яўляемся католікамі. Яшчэ 20-40 гадоў таму людзі думалі, як стаць католікамі, г.зн. дзе знайсці святара і таемна ахрысціцца. Сёння ж, калі ў нас ёсць вольны выбар, мы задумваемся над тым, як быць католікамі. Іерарх нашага мясцовага Касцёла ў сваіх вучэннях заўсёды падкрэслівае, што ў Беларусі ёсць добрыя ўмовы для таго, каб духоўна ўзрастаць і развівацца. А як на самой справе? Ці можна ў апошнія гады заўважыць духоўны рост?
Аднойчы мне ў рукі трапілі вынікі апошніх даследаванняў Інстытута Каталіцкага Касцёла. Іх аўтары сцвярджаюць, што нягледзячы на рост розных секулярызацыйных кірункаў у свеце, каталіцызм з’яўляецца вельмі моцным. Нягледзячы на невялікае змяншэнне колькасці тых, хто кожную нядзелю ўдзельнічае ў святой Імшы, узрасла колькасць вернікаў, якія падчас нядзельнай літургіі прымаюць св. Камунію. †

Падчас сустрэч вернікаў у Будславе, Тракелях і Гудагаі, а таксама, безумоўна, у Браславе, можна было заўважыць вялізную колькасць людзей. Народ, які прагне навукі Хрыста, верна і ў вялікай колькасці ўдзельнічае ў літургіі, прымаючы Хрыста ў сваё сэрца. Я бачыў, як святарам падчас удзялення св. Камуніі цяжка было прайсці праз натоўп людзей, паколькі многія з іх прагнулі прыняць Хрыста ў сваё сэрца. Напэўна, такі вобраз каталіцкага Касцёла ў Беларусі радуе і пастыраў, і кожнага з нас. Абуджаемая вера з’яўляецца, безумоўна, верай у Касцёле, верай ва ўсё, што абвяшчае Касцёл. Гэта плён той карпатлівай працы пасля некалькіх гадоў “рэлігійнай зімы”. Гэта таксама момант, калі мы не можам адпачываць на лаўрах. Ад Бога няма адпачынку. Веруючы чалавек не можа быць стомлены Богам. Гэта немагчыма. Толькі ў Богу адпачынак і радасць, а смутак і боль – гэта шатан. Калі Вы мучаецеся сваім жыццём, гэта значыць, што яно ўжо ёсць ці паволі становіцца шатанскім.
Ніхто іншы, як толькі веруючы чалавек, хрысціянін, не зможа ў поўнай меры паказаць, што ён шчаслівы, што адчувае спакой і радасць. Для Касцёла ў Беларусі надышоў манавіта той час, каб паказаць, які ён – шчаслівы чалавек, што адчувае спакой. Католік можа звяртацца да католіка, спасылаючыся на адносіны з Богам. Гэта можа быць ключ да таго, каб быць католікам кожны дзень і разумець таямніцу прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Давайце старацца адкрываць магчымасці і абставіны, якія спрыяюць веры ў нашым асяроддзі, даючы такім чынам новы змест радасці веры. Сёння трэба практыкаваць і развіваць веру, якая зможа жыць у свеце. Мы знаходзімся на той дарозе, калі трэба дапамагчы людзям перайсці ад традыцыйнай веры, г.зв. “па прывычцы”, якая залежыць ад асяроддзя, да веры асабістай, па асабістым перакананні. Бачачы наш малады народ, малады Касцёл не перастае здзіўляцца, як ён кожны раз абуджае веру, якая з’яўляецца лекамі і адказам на заклік жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 30 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.