ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

8 ліпеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанай спадарыні Марыі Кучынскай з нагоды 70-годдзя перасылаем букет сардэчных пажаданняў: здароўя, шчасця, радасці, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень жыцця. Няхай Бог адорвае Цябе сваёй міласэрнасцю, а Святы Дух сваімі дарамі. Шчасці Божа.
Дзеці з сем’ямі
◊◊◊
Дарагой маме, бабулі і прабабулі Караліне Ядкоўскай з нагоды Юбілею 90-годдзя сардэчныя пажаданні здароўя, радасці, 100 гадоў жыцця, апекі Найсвяцейшай Маці і Божага бласлаўлення
жадаюць сыны і дочкі з сем’ямі

◊◊◊
Паважанай спадарыні Тэрэзе Стэткевіч з нагоды 55-годдзя жадаем шчасця, здароўя, сілы, аптымізму, надзеі і шмат радасці. Няхай Маці Божая мае Вас у сваёй апецы і, ведучы праз жыццё, моцна трымае за руку. 100 гадоў!
Хор “Cantate Dominо”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца хочам скласці сардэчныя пажаданні. Перасылаем словы ўдзячнасці, павагі і прызнання. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, стойкасці, зычлівых і добрых людзей побач, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастарскай паслугі. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, Святы Дух адорвае духоўным бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя з любоўю вядзе праз жыццё. Ад усяго сэрца дзякуем за дапамогу і парады ў складаных момантах жыцця, за ахвярную службу Богу і людзям, а таксама за ўсмешку.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з Астрыно
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю ў Дзень імянін дзякую за Божае слова, скіраванае да кожнага з нас, малітву і адкрытае сэрца. Жадаю мноства Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай. Няхай Бог бласлаўляе і ахоўвае Вас кожны дзень.
Парафіянка Шостак з в. Яўсевічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Коўшу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў і Божага бласлаўлення. Няхай Маці Божая заўсёды Вамі апекуецца.
III Ордэн св. Францішка ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Шчодрых дароў Святога Духа і багатага плёну на Божай ніве.
III Ордэн св. Францішка ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю ў Дзень нараджэння парасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў, сіл і стойкасці. Няхай побач з Вамі будуць толькі добразычлівыя людзі, Найсвяцейшая Тройца адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
З малітвай сям’я Амбражук з Больцішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гедройцю ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, сонечных дзён. Няхай усемагутны Бог бласлаўляе Ваш жыццёвы шлях, дадае сіл для плённай душпастарскай працы, а св. Заступнік ахоўвае і дапамагае ў цяжкія хвіліны і ў час радасці. Дзякуем за чулае сэрца, мілы позірк, мудрае і патрэбнае кожнаму з нас слова, за клопат пра святыню і кожнага з нас.
Удзячныя парафіяне з Перстуні і сям’я Ермакоў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін і 40-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў, спалучаных з малітвай: здароўя, шчасця, поспехаў, стойкасці ў душпастарскай працы і добразычлівых людзей побач. Няхай Маці Божая і св. Заступнік маюць Вас у сваёй апецы і дапамагаюць весці людзей да Бога.
Вернікі з пар. Хрыста Валадара ў Азёрах
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Прыміце нашы пажаданні, Ойча наш каханы, Бо намі ўсімі Вы вельмі шанаваны. Няхай келіх горычы здалёк Вас абміне, Каб Вы жылі ў спакоі ў гэтай слёз даліне. Каб з Божай дапамогай, здаровы і шчаслівы, Маглі Вы доўга працаваць на гэтай Божай ніве. Колькі зорак ясных на небе Бог стварае, Столькі шчасця, Ойча, мы Вам пажадаем.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, поспехаў у душпастарскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагароджвае Вас сваімі ласкамі.
Удзячныя парафіяне з в. Малінавая
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Яну Кучынскаму, Юрыю Ёдзіку, Антонію Абухоўскаму, сёстрам: Марлене, Валерыі, Зоф’і і Аліцыі, а таксама ўсім тым, хто арганізаваў і працаваў падчас канікул у Сапоцкіне ў 2 і 3 змену, няхай добры Бог заўсёды дапамагае, а Маці Божая мае ў сваёй апецы. Ад усяго сэрца аддзяч, Божа.
Дзеці і бацькі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.