ГРОДНА
Нядзеля,
15 верасня 2024 года |
Слова для Жыцця (31)
Папа Бэнэдыкт XVI
Мы молімся да Бога аб многіх розных аздараўленнях: ад праблем, у канкрэтных патрэбах – і правільна, але тое, аб чым мы павінны настойліва маліцца, – гэта моцная вера, каб Бог аднавіў нашае жыццё, і вялікі давер Яго любові і Яго Провіду, які нас не пакідае. Езус, чуллівы да людскіх пакут, схіляе нас думаць таксама аб усіх тых, хто дапамагае хворым несці іх крыж, асабліва аб урачах, працаўніках службы здароўя і тых, хто забяспечвае рэлігійную апеку ў дамах апекі. Яны з’яўляюцца “рэсурсамі любові”, якія прыносяць супакой і надзею пакутуючым. У энцыкліцы “Бог ёсць любоў” я адзначыў, што ў гэтай цэннай паслузе перш за ўсё неабходна прафесійная кампетэнцыя – гэта першая асноўная неабходнасць – але адной яе не хопіць. Таму што гаворка ідзе пра чалавечыя істоты, якія патрабуюць чалавечнасці і сардэчнай апекі.
Фрагмент разважання “Regina Caeli”, 01.07.2012, паводле wiara.pl †

Кард. Тарчызіо Бертонэ
Прыходзячы да нас у эўхарыстычнай Камуніі, Езус у пэўным сэнсе бярэ нас за руку і кліча прачнуцца са смяротнага сну, падняцца з нашых упадкаў, з інэрцый, якія запавольваюць наш шлях да вышэйшага вымярэння хрысціянскага жыцця, да сталасці Хрыста ў нас.
Падчас св. Імшы ў Рыме, 01.07.2012, паводле беларускай секцыі Radio Vаticano
Абп. Чэлестына Мільёрэ
Кожны з нас павінен адчуць ласку міласэрнасці, знак прабачэння, штодзённую перамогу ўваскрасення, якія Бог нам абяцае, і кожны з нас павінен навучыцца дзяліцца гэтым досведам з іншымі людзьмі.
Паводле польскай секцыі Radio Vаticano, 29.06.2012
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Так склалася, што ў літургічную ўрачыстасць св. Яна Хрысціцеля заканчваецца пілігрымаванне копіі цудатворнага абраза Езуса Міласэрнага ў нашай дыяцэзіі. Так, як Ян Хрысціцель раўняў і падрыхтоўваў дарогі чалавечых сэрцаў на прыйсце Пана, так і нашы вернікі разам са святарамі і манаскімі сёстрамі выходзілі з чыстым сэрцам да Езуса Міласэрнага і шчыра ўсклікалі: “Езус, давяраем Табе, з самага дзяцінства”.
Заканчэнне перэгрынацыі, Новая Руда, паводле Сatholic.by, 26.06.2012
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 108 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.