ГРОДНА
Нядзеля,
16 сакавіка 2025 года |
ХІІІ нядзеля звычайная

З Eвангелля св. Марка
I пайшоў з ім Езус. А вялікі натоўп ішоў за Ім, і ціснуліся да Яго. А пэўная жанчына, якая хварэла на крывацёк дванаццаць гадоў і шмат выцерпела ад многіх лекараў, патраціла на іх усю маёмасць сваю, аднак нішто не дапамагло, і ёй станавілася нават горш, пачуўшы пра Езуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Ягонай вопраткі, бо казала сама сабе: “Калі хаця б дакрануся да Яго вопраткі, выздаравею”. I адразу ж спыніўся ў яе крывацёк, і адчула яна ў целе, што выздаравела ад хваробы. Езус жа, адразу адчуўшы, што моц выйшла з Яго, звярнуўся да народу і сказаў: “Хто дакрануўся да Маёй вопраткі?” I вучні Ягоныя сказалі Яму: “Ты бачыш, што народ ціснецца да Цябе, і пытаешся «хто дакрануўся да Мяне?»” Але Ён аглядаўся навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта. Жанчына ж спалохалася і задрыжэла, бо ведала, што сталася ёй. Яна падышла і ўпала перад Ім, і сказала Яму ўсю праўду. Ён жа сказаў ёй: “Дачка, вера твая ўратавала цябе. Ідзі ў спакоі і будзь здаровая ад хваробы сваёй”. †
Мк 5, 21-43
Бог “зняволены” верай
Шмат розных людзей збіраецца каля Пана Езуса таксама і сёння: самыя блізкія вучні, якім неабходна Яго дапамога, прыгнечаныя асабістым няшчасцем, звычайныя цікаўныя. Таксама і сёння ў Езуса хапае ворагаў... Усе маюць нейкую асабістую выгаду. У евангелічным натоўпе вылучылася пакутуючая жанчына. Сваім няшчасцем яна не хацела турбаваць Настаўніка. Яна даверылася сваёй веры. Аказалася, што не толькі вынікова, але і плённа для многіх іншых падобных сабе людзей, якія сваё выздараўленне цела і душы звязваюць з асобай Збаўцы. Яе вера не падвяла! Так яна быццам “змусіла” Хрыста ўмяшацца: перад такой верай Езус не мог застацца абыякавым. І яна, а пасля яе шмат іншых пачулі (і яшчэ пачуюць!): “Вера твая выратавала цябе, ідзі ў супакоі і будзь аздароўлены”.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 291 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.