ГРОДНА
Аўторак,
18 студзеня
2022 года
 

Пятнічны пост у католікаў: калі і як?

Задай пытанне

Пятнічны пост – гэта адзін са спосабаў ушанавання Мукі Езуса Хрыста, а таксама форма пакаяння і малітвы. Паводле Касцёльнага права, на тэрыторыі Беларусі пятнічны пост абавязкова павінен быць выражаны як мінімум ва ўстрыманні ад спажывання мясной ежы. Гэтая норма абавязковая для кожнага католіка ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў, які знаходзіцца ў пятніцу на тэрыторыі нашай краіны і яго фізічнае здароўе дазваляе посціць.
Пятнічны пост ад мяса неабавязковы, калі: 1) на гэты дзень прыпадае вялікая касцёльная ўрачыстасць (агульная або лакальная), 2) прыпадае час святочнай Актавы (тыдня пасля) Каляд і Вялікадня, 3) асоба (або група) атрымала спецыяльны дазвол касцёльнай улады, вызваляючы ад посту (па вельмі сур’ёзнай прычыне), 4) медычна забаронена такім чынам пасціць, 5) не абавязвае да гэтага ўзрост (да 14-ці і пасля 60-ці), 6) асоба знаходзіцца ў далёкім падарожжы, 7) асоба крайне цяжка працуе фізічна, 8) асоба ніякім чынам нідзе не можа знайсці посных прадуктаў харчавання (тут: спажыванне мяса – адзіны сродак, каб не памерці з голаду), 9) асоба знаходзіцца на тэрыторыі краіны, дзе мясны пост заменены іншай духоўнай практыкай.
Вегетарыянцам, зыходзячы з таго, што яны і так не спажываюць мяса, рэкамендуецца (з дазволу духоўніка або спаведніка) узяць пост іншага характару, напрыклад, устрыманне ад салодкага і да т.п. Сэнс у тым, каб пост быў “малітвай цела”, спрыяў духоўнаму развіццю асобы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  348

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.