ГРОДНА
Чацвер,
12 верасня 2024 года |
Патрабаваць ад сябе столькі, на колькі хопіць сіл!
Хвала Хрысту!
Чарговая наша з Вамі сустрэча на скрыжаванні. Як жыць? Што змяніць? На што звярнуць увагу ў гэты раз?
Падказка для зацікаўленых: чытайце ў сённяшнім выпуску моладзевай рубрыкі “НА СКРЫЖАВАННІ”. Разважаем над патрабаваннямі да сябе, свету, родных, блізкіх. Працуем над духоўнымі недахопамі, услухоўваючыся ў казанне святара. Бог кажа праз яго для кожнага з нас асабіста. Канчатковая мэта – услухацца ў казанне і зразумець яго.
З надыходам лета, доўгачаканага адпачынку, не забываемся на Бога. Нельга ад Яго адпачыць, больш правільна адпачываць разам з Ім. Бог чакае Цябе. Чакае ў святыні, дзе летам смачна пахнуць кветкі ля алтара, чакае ў пілігрымцы да святых месцаў, чакае на малітве днём і ўвечары.
Рушым наперад і толькі з Богам.
Чарговая наша з Вамі сустрэча на скрыжаванні. Як жыць? Што змяніць? На што звярнуць увагу ў гэты раз?
Падказка для зацікаўленых: чытайце ў сённяшнім выпуску моладзевай рубрыкі “НА СКРЫЖАВАННІ”. Разважаем над патрабаваннямі да сябе, свету, родных, блізкіх. Працуем над духоўнымі недахопамі, услухоўваючыся ў казанне святара. Бог кажа праз яго для кожнага з нас асабіста. Канчатковая мэта – услухацца ў казанне і зразумець яго.
З надыходам лета, доўгачаканага адпачынку, не забываемся на Бога. Нельга ад Яго адпачыць, больш правільна адпачываць разам з Ім. Бог чакае Цябе. Чакае ў святыні, дзе летам смачна пахнуць кветкі ля алтара, чакае ў пілігрымцы да святых месцаў, чакае на малітве днём і ўвечары.
Рушым наперад і толькі з Богам.
ВЫКАЗВАННЕ З БІБЛІІ: “Устану, пайду да айца майго” (Лк 15, 18).
І ён прабачыць. І ён абдыме.
Прытча пра блуднага сына – прыклад Божай міласэрнасці. Дастаткова толькі працягнуць рукі і схіліць галаву для бласлаўлення – і Ты атрымаеш прабачэнне. Калі нешта хочаш і шчыра аб гэтым молішся, можаш быць упэўнены, што Бог Цябе пачуе.
Сёння мы з Вамі паразважаем аб шляхах, якімі можна прыйсці да Айца. †
Мэта месяца: навучыцца слухаць святара
Слухаць уважліва, імкнуцца праводзіць паралелі са сваім жыццём. Бо слова ксяндза, накіраванае праз Бога, датычыць кожнага з нас. Да Цябе і да мяне Усявышні хоча звярнуцца з парадай, просьбай, заўвагай на казанні ў касцёле. І толькі сапраўды адкрытае сэрца здольна прапусціць праз сябе слова Божае.
Сёння звяртаецца ўвага на Твой недахоп, а заўтра, пасля тлумачэння ксяндзом Евангелля, Твая душа імкнецца дапамагчы бліжняму.
Нездарма ў многіх касцёлах перад казаннем адгаворваецца малітва да Святога Духа. Даверся Яму і свайму сэрцу. Такі дуэт здольны рабіць добрыя справы на карысць Богу.
Прадмет разважанняў месяца: мае патрабаванні
Унутры кожнага з нас ёсць патрабавальная жылка. Яна рэагуе на жыццё, людзей, нават на Бога. Патрабаванні не абавязкова павінны быць відавочныя. Яны могуць быць і падсвядомыя. Напрыклад, пакрыўдзіўся Ты на бліжняга, а прычына, можа, у тым, што Ты проста занадта патрабавальны ў зносінах? Але “занадта” – гэта для некага, а для Цябе – норма. Што тады? Адмовіцца ад сваіх арыенціраў? Або саступіць дзеля кампрамісу? Кожны вырашае для сябе.
Інтэнцыя месяца: каб вернікі змаглі распазнаць у Эўхарыстыі жывую прысутнасць Уваскрослага Пана, які суправаджае іх у паўсядзённым жыцці
Вельмі важна прымаць цела Хрыста з вялікай павагай, усведамляючы ўсю веліч працэсу. Пакой сэрца павінен быць прыбраны, а душа – таміцца ў чаканні. Эўхарыстыя – урачыстае свята кожнага верніка. Таму быць падрыхтаваным да яе – абавязак.
Асоба месяца: Святы Жан дэ Мата
Нарадзіўся Жан 23 чэрвеня 1150 года ў Правансе, што ў Францыі. У 1197 годзе прыняў святарскія пасвячэнні. Існуе легенда, што падчас святарскага служэння Жан убачыў анёла з чырвона-сінім крыжам на грудзях, які бласлаўляў двух рабоў, стаяўшых перад ім на каленях. І Жан палічыў гэтую ўяву за знак: яго місія – праца на карысць збаўлення хрысціянскіх палонных.
У Жана ўзнікла ідэя стварыць брацтва, каб рэалізаваць місію, аб якой ён доўгі час разважаў. Яму давялося пазнаёміцца са святым пустэльнікам Феліксам Валуа, і яны ўдваіх адправіліся ў Рым.
17 снежня 1198 года папа Інакенцій ІІІ даў згоду на стварэнне такога ордэна. Ён атрымаў назву “трынітарыяў” (прысвечаны Найсвяцейшай Тройцы). Герб ордэна – чырвона-сіні крыж. Жан застаўся верным сваёй місіі да апошняга.
У 1209 годзе ордэн быў канчаткова зацверджаны Святым Прастолам. Члены ордэна збіралі ахвяраванні і на гэтыя сродкі выкуплялі хрысціянскіх палонных. У 1201 годзе былі выкуплены першыя палонныя, мусульмане.
У 1666 годзе Жан дэ Мата быў прылічаны да ліку святых. Каталіцкі Касцёл ушаноўвае яго памяць 17 снежня і 8 лютага.br /> Да якіх святых маліцца ў чэрвені? Святыя Пётр і Павел (29 чэрвеня).
Справа месяца: праца над духоўнымі недахопамі
Спачатку трэба прызнаць, што недахопы ёсць у кожнага, бо чалавек па сваёй натуры недасканалы і да духоўнага ідэалу яму яшчэ вельмі далёка. Але імкнуцца яго дасягнуць – значыць стаць на шлях да святасці і ўжо пачаць справу свайго духоўнага аднаўлення.
Перш прызнаць, затым свядома зазначыць, што ўнутраныя недахопы “абцяжарваюць” шлях да Бога нібы непатрэбны груз у дарозе. Пазбыўшыся яго, плечы распраўляюцца і дыхаць становіцца лягчэй. А пазбыцца гэтага “грузу” дапаможа малітва, шчырая споведзь, імкненне навярнуцца і жаданне ў корані змяніць сваё жыццё.
Кніга месяца: “Устану і пайду да Айца”,
Гродзенская рыма-каталіцкая дыяцэзія
Кніга аб сакрамантах пакаяння і Эўхарыстыі. Першая частка – тэарэтычная (асновы, умовы, распаўсюджаныя пытанні). Другая частка складаецца з разважанняў (аб граху, смерці, судзе) і малітваў (перад пакутай, пасля споведзі, перад Камуніяй і пасля яе).
Закранаюцца пытанні аб частым прыняцці св. Камуніі, рэальнай прысутнасці Хрыста ў Эўхарыстыі.
“Святы Авва Макарый падчас прыняцця св. Камуніі цудам убачыў, што адбывалася паміж людзьмі, якія прымалі Камунію, і Богам. Тыя, хто адважваўся прымаць Хрыста ў стане цяжкага граху ці без веры, атрымлівалі гарачае вуголле, якое ім падавалі злыя духі, Езус жа з рук святара вяртаўся ў келіх. Тым жа, хто прыступаў да Камуніі з верай і любоўю, прыслужвалі Анёлы”.
Цікавыя факты, уражваючыя гісторыі. Кніга – добры даведнік, якім можна карыстацца падчас споведзі і прыняцця Хрыста.
Песня месяца: “Пешшу ад Бога”, Jo Cash & Sedoi Si
Песня ў стылі рэп. Хлопцы спяваюць аб тым страшным свеце, у якім мы як лялькі, марыянеткі. Мы “глытаем” амаль усё, што нам прапаноўваюць. А куды знік уласны позірк на рэчы? “Страчваючы Бога ў сабе, руйнуем духоўны храм”.
І яны мараць аб тым, каб падняцца да нябёсаў і мець такую сілу, як у Бога (“але не мець як Ён вагу”) дзеля таго, каб “дапамагаць заняпалым, якія не маюць сіл самыя падымацца”.
“Пешшу ад Бога крочачы, узвышаючы свет…”
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 111 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.