ГРОДНА
Серада,
12 лютага 2025 года |
Слова для Жыцця (30)

Бог стварыў чалавечую істоту як мужчыну і жанчыну, роўных у годнасці, але таксама з характэрнымі сабе і ўзаемадапаўняльнымі рысамі, каб двое былі дарам адзін для другога, каб цанілі адзін другога і стваралі супольнасць жыцця і любові. Любоў – гэта тое, што робіць чалавечую асобу аўтэнтычным вобразам Бога. Сям’я, праца, свята: тры Божыя дары, тры вымярэнні нашага існавання, якія павінны знайсці адпаведную раўнавагу. Усталяванне часу працы, патрабаванняў сям’і, прафесійнага жыцця і мацярынства, працы і свята з’яўляюцца важнымі для пабудовы грамадства з чалавечым абліччам.
Фрагмент гаміліі, Мілан 03.06.2012, паводле wiara.pl †

Кард. Станіслаў Рылка
Таму трэба захоўваць сям’ю, абараняць яе ад шматлікіх сучасных пагроз. Асабліва трэба клапаціцца пра ўсталяванне мудрых законаў, якія ўшаноўваюць прыроду сужэнства і сям’і, якія не нішчаць гэтых асноўных для існавання чалавека інстытутаў, а падтрымліваюць іх. На жаль, мы ведаем, што часта бывае наадварот.
Фрагмент гаміліі, Варшава 03.06.2012, паводле wiara.pl

Жыццё з’яўляецца самым вялікім Божым дарам, і мы павінны імкнуцца да таго, каб яго захаваць і зрабіць шчаслівым. Нашым абавязкам з’яўляецца дапамога гэтым дзецям і ахінанне іх неабходнай апекай. Каталіцкі Касцёл, наследуючы міласэрнага Хрыста, мае вялікі вопыт у галіне дабрачыннасці і ажыццяўляе шматлікія праграмы дапамогі патрабуючым, у тым ліку і дзецям. Мы выказваем сваю гатоўнасць прымаць пасільны ўдзел па вырашэнні праблемы лячэння хворых на мукавісцыдоз, асабліва праз дабрачынную арганізацыю “Карытас”.
Фрагмент паслання ўдзельнікам II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах мукавісцыдозу, 01.06.2012, паводле catholic.by
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 323 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.