ГРОДНА
Серада,
09 кастрычніка
2024 года
 

Быццё хрысціянінам, ці мой шлях да Бога

Слова рэдактара

Таму, каб быць паслядоўнікам і сведкам Хрыста не толькі на гадзіны, але і на сто працэнтаў, трэба ў сваёй штодзённасці змагчы заўважыць сярод нас жывога Збаўцу.

   Аднойчы ў інтэрнэце я знайшоў вельмі цікавую прапанову працы. Яе аўтарам з’яўляецца сам Пан Езус. Сутнасць аб’явы была наступная:
    Прыму на працу тых, хто жадае:
    • несці штодзённы крыж, дапамагаючы тым, хто найбольш патрабуе дапамогі;
    • змагацца з самім сабой за тое, каб станавіцца больш святым і дасканалым, даючы ўсмешку тым, каму яе не хапае.

    Гарантую:
    • рукі, на якіх будуць мазалі ад працы;
    • калені, якія будуць балець і якіх нельга будзе выпраставаць;
    • узнагароду ў Нябесным Валадарстве.

   Аўтар: Езус.
Мае дарагія, я прачытаў гэты тэкст на вельмі дастойным каталіцкім блогу. Гэтае заахвочванне да працы я назваў бы: быццё хрысціянінам. Варта задумацца над гэтай прапановай жыццёвай вандроўкі, таму што яна датычыць усяго нашага жыцця, з’яўляецца дарогай, на якой можа апынуцца кожны з нас. Калі чалавек памятае аб пасланні Езуса Хрыста і жыве Евангеллем, ён атрымае найвышэйшую ўзнагароду, якой з’яўляецца Неба. Сталая прысутнасць Святога Духа з’яўляецца прычынай таго, што жыццё чалавека пазначана любоўю да Бога і бліжняга. Вернік, выконваючы Божыя запаведзі, жыве Богам, а калі пачынае ўцякаць ад Стварыцеля, уцякае таксама і ад самога сябе, уцякае ад хрысціянства.
    Калі мы хочам быць сапраўды веруючымі людзьмі, г.зн. 24 гадзіны на суткі, то мы павінны набліжацца да Бога з кожным днём нашага жыцця. Да Бога трэба падысці, так, як гэта рабілі героі Евангелля, якія сустракаліся з Хрыстом, але былі і такія, да каго Пан Езус падыходзіў сам, і да нас таксама Ён ужо неаднаразова падыходзіў: падчас нашага хросту, Першай св. Камуніі, канфірмацыі і г.д. Таму, каб быць паслядоўнікам і сведкам Хрыста не толькі на гадзіны, але і на сто працэнтаў, трэба ў сваёй штодзённасці змагчы заўважыць сярод нас жывога Збаўцу. Трэба да Яго наблізіцца, падысці.
    Да Езуса ўжо падышлі дзеці, якія ўдзельнічалі ў II Дыяцэзіяльным дні дзіцяці, а было іх каля 1500. Яны хацелі стаць апосталамі. Напэўна, многія з нас падыдуць да Хрыста, утоенага ў Найсвяцейшым Сакраманце падчас працэсіі Божага Цела ў нашых парафіях. Мы сустрэнемся з Богам і падчас чарговай Парафіяды, пілігрымак і іншых духоўных ініцыятыў, якіх апошнім часам у нашай дыяцэзіі дастаткова.
    Як хрысціяне мы нічым не адрозніваемся ад іншых: ні спосабам апранацца, ні мовай, якой мы карыстаемся штодзённа, ні месцам жыхарства, але тое, што мы перажываем з Богам, надае нам непаўторны змест і сэнс нашага жыцця, які называецца хрысціянствам. Няхай гэта будзе шляхам да Бога кожнага з нас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  84

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.