ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

27 мая 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды 31-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем сардэчныя пажаданні: моцы Святога Духа ў абвяшчэнні Добрай Навіны, сілы ў вядзенні Божага люду да нашага Пана, Езуса Хрыста, а таксама сталага заступніцтва Марыі, Маці ўсіх людзей.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды 36-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў і 21-й гадавіны біскупскай сакры перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божай дапамогі ў кіраванні Яго людам, нязгаснай надзеі, моцнай веры і апекі Маці Божай на кожны дзень пастырства ў нашай дыяцэзіі.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Уладзіславу Бліну з нагоды Дня нараджэння і 32-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет сардэчных пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, радасці, аптымізму, надзеі і шмат Божых ласкаў у прыгожай пастырскай паслузе.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Вальчуку з нагоды юбілею 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем словы сардэчнай удзячнасці, павагі і прызнання. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх мар і намераў, стойкасці, моцы, добрых людзей побач, а таксама Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастырскай паслугі. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, Святы Дух адорвае духоўнымі багаццямі, а Найсвяцейшая Панна Марыя з любоўю вядзе праз жыццё. Сардэчна дзякуем за дапамогу і парады ў цяжкія хвіліны жыцця, за ахвярную службу Богу і людзям.
Удзячныя парафіяне з касцёла Маці Божай Добрай Рады ў в. Нястанішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Здзіславу Вэдэру з нагоды 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца дзякуем за шматгадовую працу ў нашым касцёле, за заснаванне і арганізацыю дзейнасці Моладзевага цэнтра для нашых дзяцей, за рамонт касцёла, добразычлівасць, цудоўны прыклад у службе Пану Богу. Жадаем здароўя і поспехаў у душпастырскай працы, шчодрых ласкаў Езуса Міласэрнага і сталай апекі Маці Божай Дапаможніцы Вернікаў.
Працаўнікі Моладзевага цэнтра пры касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды 29-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем нястомна абвяшчаць Евангелле, несці дапамогу людзям, а таксама сваім жыццём і верай сведчыць аб Хрысце. Здароўя, сілы, радасці, аптымізму і шмат ласкаў ад Найсвяцейшай Маці
жадаюць удзячныя вернікі з Макараўцаў, кс. Павел і кс. Вячаслаў. Да віншаванняў далучаецца рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: сіл для выканання Божай волі, моцы Святога Духа, сталай апекі Маці Божай Вастрабрамскай. Няхай Вашае святарства прыносіць шчодры плён на Божую хвалу і карысць людзям.
Сям’я Канопкаў
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму з нагоды Дня нараджэння і 25-й гадавіны святарства жадаю быць святаром па прыкладзе Езуса Хрыста, няспынна абвяшчаць Божае слова і пашыраць Яго валадарства тут, на зямлі. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы і ахоўвае ў кожную хвіліну жыцця.
Парафіянка Юзэфа Ганчарэвіч з Поразава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву і дарагой сястры Мар’яне ад усяго сэрца дзякуем за падрыхтоўку нашых дзяцей да Першай святой Камуніі. Дзень Першай Камуніі – гэта дзень нашага свята, нашых сем’яў і ўсёй парафіі. У гэтыя важныя хвіліны нашага жыцця ад усяго бацькоўскага сэрца дзякуем Вам за св. Імшу і Божае слова, скіраванае да нас і нашых блізкіх. Дзякуем за Вашу цярплівасць, адданасць, клопат, любоў і ўвагу да кожнага дзіцяці, за кожнае праяўленне зычлівасці, з якой мы сустракаемся. Дзякуй Вам за тое, што Вы з намі. Няхай прыклад Вашай веры і паслугі ў Касцёле садзейнічае пашырэнню кола працаўнікоў на ніве Пана. Аддзяч, Божа!
Бацькі першакамунійных дзяцей
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць Вас сваімі ласкамі.
Удзячныя парафіяне з Вярэек
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Артуру Валчкевічу і Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды першай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень святарскай паслугі.
З малітвай сям’я Коўш з пар. Тракелі
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Яну Рэйшэлю з нагоды 20-й гадавіны святарства і ксяндзу Вячаславу Матукевічу ў 5-ю гадавіну святарскіх пасвячэнняў жадаем мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, моцнага здароўя, моцы ў пераадольванні цяжкасцей, шчасця, поспехаў і цудоўнага плёну на ніве Пана.
Бацькі кс. Вячаслава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, надзеі, стойкасці, нязгаснага запалу да працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця. Вялікі дзякуй за парафію, якая ўзнікла дзякуючы Вашым намаганням, і за працу з намі.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне. Марыя Санько і Ірына Утоўка са Шчучына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Рышарду Якубцу з нагоды юбілею 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў прагнем скласці букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шчодрых Божых ласкаў, сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе, сталай апекі Маці Божай, шмат светлых і радасных дзён! Няхай міласэрны Бог шчодра ўзнагародзіць Вас за верную службу на Яго хвалу, а Святы Дух адорыць сваімі дарамі.
Парафіяне з Мастоў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Этэлю з нагоды 5-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найлепшых пажаданняў: святла Святога Духа, апекі Маці Божай Фацімскай, мноства ласкаў ад Езуса Міласэрнага, а таксама здароўя, радасці, сіл у абвяшчэнні Божага Валадарства на зямлі і самага шчодрага плёну на ніве, на якую Вы былі пакліканы.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Генрыку Яблоньскаму з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог прадаўжае Вашыя гады ў супакоі і любові, адорвае здароўем і стойкасцю. Няхай св. Ян Марыя Віянэй, заступнік святароў, будзе для Вас сапраўдным прыкладам, добрым і шчырым апекуном, няхай ён удзеліць Вам шмат бласлаўлення і дасць моц прымаць цяжкасці кожны дзень. Дзякуй, што Вы з намі!
З памяццю ў малітве парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Шэметуз нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем шчодрых дароў ад Езуса, Найвышэйшага Святара, шмат радасці, якая выходзіць са святарскай паслугі, супакою і сілы ў далейшай паслузе, а таксама дачакацца залатога юбілею!
З малітвай парафіяне з Адамавіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшэлю з нагоды Дня нараджэння і 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцы Святога Духа, сілы ў абвяшчэнні Божага слова і пашырэнні Божага Валадарства на зямлі, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай Хрыстос вядзе Вас на працягу доўгіх гадоў паслугі ў нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з в. Скерсі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшэлю з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, радасці, сілы і цярплівасці. Няхай Божае слова, пасеянае ў сэрцах, выдасць стакротны плён, няхай Найсвяцейшая Маці ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Верныя парафіяне з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рэйшэлю з нагоды 20-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і шмат сонечных дзён. Няхай Божая міласэрнасць, дабрыня і чуласць Маці Божай, а таксама моц Святога Духа будуць падтрымкай, сілай і натхненнем у працы на Божай ніве, а зерне веры, дабрыні і святла, якое Вы засейваеце ў душах вернікаў, няспынна прарастае. Дзякуем за шчырае абвяшчэнне Божага слова, дабрыню сэрца і цёплую ўсмешку.
З павагай вернікі з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка. Няхай Маці Божая засцерагае Вас ад непрыяцеляў, а побач няхай будуць добрыя і зычлівыя людзі. Няхай Бог мае Вас у сваёй апецы.
З малітвай удзячныя парафіяне з в. Малінавая
◊◊◊
Паважаныя ксёндз Уладзіслаў Сурвіла і сястра Дарота! Мінула ўрачыстасць Першай святой Камуніі, але ўражанні, пачуцці духоўнага цяпла і ўдзячнасці застаюцца. Дзякуючы Вашым усмешкам, шчырым і адкрытым сэрцам, а таксама непаўторнай прыгажосці касцёла, гэтыя цудоўныя пачуцці яшчэ доўгі час будуць зіхацець у сэрцах дзяцей і дарослых. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашых сэрцаў і прынясе радасць, супакой і мноства дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем Вам за ўсё, што Вы робіце для нашых дзяцей.
Першакамунійныя дзеці і іх бацькі, а таксама ўсе парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважаны ксёндз Пётр Марцінец! У дзень прыгожы і цудоўны Ад усяго сэрца Вам жадаем: Мноства ўсмешак і радасці І вялікай ад вернікаў удзячнасці. У дзень Вашых Імянін і 39-годдзя святарства перасылаем гарачыя пажаданні: шмат здароўя і Божага бласлаўлення на 100 гадоў.
Парафія Беззаганнага Сэрца Марыі ў в. Абуховічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня нараджэння і надыходзячай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў нялёгкай штодзённай працы, добразычлівых парафіян побач і моцы Святога Духа.
Катэхеткі, дзеці і моладь з пар. Варняны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды 2-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, апекі Маці Божай на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі. Дзякуем за Божае слова, якое Вы абвяшчаеце, за навучанне дзяцей і моладзі, наведванне хворых, а таксама за ўсе намаганні і клопат пра людзей.
З малітвай і павагай вернікі з Паўднёвага
◊◊◊
5 мая 2012 г. ў першую суботу месяца Бог паклікаў да вечнага жыцця с.п. Рамуальда Станеўскага. Яго смерць напоўніла нас смуткам і жалобай, нас агарнула пачуццё самотнасці. Аднак, у гэтыя цяжкія для нашай сям’і хвіліны мы адчувалі малітоўную падтрымку і словы хрысціянскага суцяшэння. Мы хочам выразіць словы падзякі ўсім, хто раздзяліў з намі боль страты. Упэўніваем Вас у сваёй малітоўнай памяці і прагнем паведаміць, што 7 чэрвеня будзе адпраўлена св. Імша ў Вашых інтэнцыях.
Сям’я Станеўскіх з Заневічаў
◊◊◊
Шаноўнай сям’і Вярбіцкіх у сувязі з адыходам да дому Пана Андрэя Вярбіцкага складаем словы жалю і спачування. Вечны адпачынак дай яму, Пане!
Вернікі з пар. Хрыста Валадара ў Азёрах

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.