ГРОДНА
Нядзеля,
19 студзеня 2025 года |
Хрыстос заўсёды ў цэнтры
![Нумар 11 (351), 27 мая 2012](/images/stories/top_prewiev/11-351_by.jpg)
Касцёл перажывае нядзелю Спаслання Святога Духа. Мы становімся сведкамі таго, што ў многіх месцах нашай Беларусі яшчэ не згасла святло веры. Святы Дух, які робіць парадак у нашым жыцці, ажыўляе кожны раз новых апосталаў да жыцця з Хрыстом. Мы пачынаем нястомна абвяшчаць найважнейшую праўду: Хрыстос знаходзіцца сярод нас. Праўду, якую акрамя лёгкага прамаўлення мы ніводнай чалавечай мудрасцю не можам да канца зразумець. Дзякуючы Святому Духу ў сэрцах многіх з нас запальваецца новае святло веры, надзеі і любові. Толькі веруючы чалавек можа з пэўнасцю сказаць, што з Богам ён упэўнены ў сваёй будучыні, мае добрую магчымасць, каб знайсці сябе ў гэтым жыцці, і што ён ніколі не будзе пазбаўлены сэнсу жыцця.
Аднойчы я пачуў па радыё трагічную гісторыю жыцця. Падчас трансляцыі на радыё пазваніў нейкі чалавек, каб падзяліцца са слухачамі сваёй гісторыяй. Я не памятаю яе поўнасцю. Але мне ў памяць урэзаліся наступныя моманты: “Я паходжу з разбітай сям’і, скажу больш: паталагічнай. †
Калі мне было 2 гады, мае бацькі разышліся. На вуліцы я адчуваў, што магу “існаваць”. Спачатку мяне з сябрамі яднаў спорт, затым пачаўся алкаголь і іншыя “эксперыменты”. Мне трэба было кожны дзень курыць, і я адчуваў сябе добра, была забава, былі дзяўчаты, быў алкаголь, былі сябры, мы здорава праводзілі час, рабілі розныя смешныя штукі, але я ўвесь час жыў у страху, баяўся за сябе, за сваё жыццё”.
Сённяшні свет “стварае” хворага чалавека. Можа, гэта вельмі смелае сцверджанне, але як шмат у ім праўды. Апрача вялікай нібыта рэкламы здароўя, заўважаем, колькі розных фізічных, псіхічных і, безумоўна, духоўных праблем перажывае сённяшні чалавек. Чалавек, пакаштаваўшы жыццё, становіцца сляпым адносна Бога, сябе і бліжняга. Становіцца няздольным дапамагчы сабе самому і іншым. Гэта не нейкі медыцынскі дыягназ, гэта найперш апісанне чалавечага няшчасця.
Вернік павінен усвядоміць сабе, што Хрыстос заўсёды ў цэнтры. Чым хутчэй ён гэта зробіць, тым хутчэй “выздаравее” яго жыццё. У цэнтры цэлай гісторыі нашага жыцця стаіць Хрыстос. Там, куды Ён прыходзіць, дзе Яго прымаюць, ніхто не можа сказаць: “Маё жыццё не мае сэнсу”. Узгадаем сцэну з Евангелля, калі Езус спытаўся: “Ці хочаш быць здаровы?” (пар.: Ян 5, 6). Гэта цудоўнае запрашэнне: “Я, Езус, магу аздаравіць Цябе. Магу падарыць Табе чарговы шанс, каб Ты быў шчаслівы. Я прыходжу да Цябе, а Ты можаш запрасіць самога Бога. Я знаходжуся сярод Вас”. Так, як да вучняў, нягледзячы на замкнутыя дзверы, прыходзіць Святы Дух, прыходзіць да адкрытых сэрцаў Апосталаў, каб прасвятліць іх розум, каб умацаваць у веры, каб сказаць аб прысутнасці Бога ў іх жыцці. Аздароўленым можа быць кожны з нас, трэба толькі не даць сябе адвярнуць ад Езуса. Гэта тая цудоўная прапанова Езуса, якую Ён дае кожнаму з нас. Таму давайце адкрыем сэрцы на моц Святога Духа, каб мы ўсё гэта добра зразумелі. А ўслед за бласлаўлёным Папам мы хочам сказаць: “Няхай сыдзе Дух і адновіць аблічча зямлі, гэтых людзей, іх жыцці”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 347 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.