ГРОДНА
Серада,
08 мая
2024 года
 

Запавет для маладых святароў

З жыцця Касцёла

З а. Леонам Вітэкам, пробашчам парафіі Нараджэння НПМ у Зарачанцы (дэканат Сапоцкін) і спаведнікам алюмнаў ВДС у Гродне з нагоды юбілею 50-годдзя святарства размаўляў кс. Павел Салабуда.
 
Айцец Леон Вітэк OMI   Айцец Леон Вітэк OMI
- Нарадзіўся 23.03.1934 г. у Здунах каля Кратошына ў Калішскім ваяводстве.
- Скончыў ВДС у Обры каля Вольштына.
- Святарскія пасвячэнні прыняў 18.03.1962 г. у Обры з рук кс. б-па А. Бараняка.

   Душпастырская праца:
- З 1962 г. як місіянер Ордэна аблятаў Марыі Беззаганнай выконвае пастырскую функцыю ў розных парафіях, якія належаць да гэтага ордэна.
- У 1995 г. быў накіраваны ў Гродна.
- З’яўляецца спаведнікам клерыкаў.

   - Айцец Леон, Вы маеце за плячамі 50 гадоў святарскай паслугі, што Вы можаце сказаць аб святарстве? Якое яно?

   - Для мяне, чалавека, які прайшоў шмат цяжкасцей у гэтым пакліканні, але вытрываў, святарства – гэта вельмі прыгожа. Самыя цудоўныя хвіліны святарскага жыцця – гэта святарскія пасвячэнні. У юнацтве, ва ўзросце 15-16 гадоў, я пачуў голас паклікання. Менавіта тады я асабліва дзякаваў Пану Богу і сваім самым блізкім: маме, сёстрам і брату. Я вельмі задаволены і ўдзячны Богу, што тады я адважыўся сказаць Яму сваё “так”, а асабліва за тое, што я мог адчуць тую ласку абранасці сярод іншых хлопцаў.

   - Айцец Леон, што павінен зрабіць малады святар, каб яго святарства было шчаслівае?
   - У першую чаргу ён павінен маліцца, прытым кожны дзень. Без малітвы нельга сабе ўявіць, як вытрываць у святарстве.

   - Якім перш за ўсё павінен быць святар для Божага люду?
   - Святар павінен быць чалавекам вельмі памяркоўным, спакойным, стрыманым, які паказвае асобу Езуса Хрыста.

   - Што б Вы хацелі пажадаць маладым святарам, якія ў гэтым годзе прымуць святарскія пасвячэнні?
   - У першую чаргу, каб успрынялі сваё пакліканне вельмі сур’ёзна, каб выкарыстоўвалі Божую ласку, якую яны атрымліваюць праз дараванне грахоў у канфесіянале, і каб рэгулярна спавядаліся.

   - Дзякуй за размову.

Дк. Віталь Бяленік
Дк. Віталь Бяленік
Нарадзіўся 01.09.1983 г. у Гродне. Паходзіць з пар. Маці Божай Міласэрнасці (Гродна-Аўгустовак). У 2001-2007 гг. навучаўся ў ВДС OFM Conv. у Лодзі (Польшча). 2007-2012 гг. – вучоба ў ВДС у Гродне. Практыку праходзіў у Ашмянах і Вялікіх Эйсмантах.
Дк. Генрык Яблоньскі
Дк. Генрык Яблоньскі
 Нарадзіўся 24.07.1987 г. у Ашмянах. Паходзіць з пар. св. Міхала ў Ашмянах. 2005-2012 гг. – вучоба ў ВДС у Гродне. Практыку праходзіў у Малой Бераставіцы.
Дк. Валерый Спірыдон
Дк. Валерый Спірыдон
Нарадзіўся 10.05.1985 г. у Астраўцы. Паходзіць з пар. свв. Космы і Дам’яна ў Астраўцы. 2005-2012 гг. – вучоба ў ВДС у Гродне. Практыку праходзіў у Адэльску.
Дк. Ян Раманоўскі
Дк. Ян Раманоўскі
Нарадзіўся 10.11.1987 г. у Радуні. Паходзіць з пар. Маці Божай Ружанцовай у Радуні. 2005-2012 гг. – вучоба ў ВДС у Гродне. Практыку праходзіў у Беняконях.

   Паважаным Ксяндзам Новапрэзбітэрам з нагоды прыняцця сакраманту святарства жадаем стойкасці ў пакліканні, шчодрых дароў і моцы Святога Духа, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
   Рэдакцыя “Слова Жыцця”

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  238

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.