ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Прыгожая жаба і брыдкі сабака
Нават і такое здараецца ў жыцці: слізкая зялёная жаба можа стаць прыгожай, а шыкоўны сабака – брыдкім, бо сапраўдная прыгажосць схавана не звонку, а ў сэрцы. Неяк аднойчы паляўнічы сабака бег уздоўж берага і шукаў качку, якую падстрэліў яго гаспадар. Сабака абнюхваў паветра, кусты і траву ў пошуках параненай птушкі і нечакана наскочыў на жабу, якая сядзела ў зарасніках чароту.
– Жаба, ты нідзе тут не бачыла параненай качкі? – спытаўся сабака.
Жаба бачыла качку. Яна ведала, што ў качкі засталося сямёра маленькіх качанят, а таму паказала ёй адно зацішнае месца, дзе можна было часова схавацца ад паляўнічага і яго сабакі. Таму, калі жаба ўбачыла сабаку, яна нічога яму не сказала. †

– Чаго ты маўчыш, калі цябе пытаюць? – раззлавана гыркаў сабака.
Жаба на ўсякі выпадак скочыла ў ваду, далей ад сабакі, і сказала, што шукаць параненую качку, каб загрызці яе, – вельмі дрэнны і жорсткі ўчынак для сытага паляўнічага сабакі, якога заўсёды корміць гаспадар.
Сабака здзівіўся, што жаба такая адважная, але злавацца не перастаў:
– Пакуль гаспадар мяне корміць, я павінен рабіць любую працу, нават дрэнную і жорсткую. Бо інакш я апынуся на вуліцы і буду галодным.
– Ах так! Значыць, ты думаеш толькі пра сябе? – расчаравана спытала жаба. – Ты так бяздумна любіш свайго гаспадара, што гатовы дзеля яго на ўсё?
– Хто мяне корміць, таму я і служу, – злосна брахаў сабака, – а разбірацца ў тым, дрэнна я раблю ці добра, я не збіраюся.
– А я, – сказала жаба, – ніколі б не служыла таму, хто прапануе мне рабіць дрэннае, нават калі б мне за гэта кожны дзень давалі па тысячы смачных камароў.
– За камароў я і сам не служыў бы, а вось за кавалак каўбасы ці мяса я гатовы любому горла перагрызці.
– Вельмі шкада, што ты ацэньваеш жыццё ў кавалак каўбасы. Мне больш няма пра што з табой гаварыць, – з агідай сказала жаба і нырнула ў возера.
Вельмі хутка сабака апынуўся на вуліцы і быў вымушаны шукаць ежу на сметніку, таму што яго гаспадар выехаў за мяжу, дзе плацілі шмат грошай. А з-за лішняга рубля гаспадар быў гатовы з любым абысціся па-свінску.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 78 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.