ГРОДНА
Серада,
19 сакавіка 2025 года |
Касцёл св. Роха ў Гродна-Грандзічах

Ужо ў XVIII ст. тут, на ўзвышшы пры дарозе з Гродна на Гожу, манахамі гродзенскага кармеліцкага кляштара была пабудавана драўляная капліца. Пасля скасавання кармеліцкага ордэна ў Гродне, з 1845 г. капліца была далучана да фарнай парафіі. Святыня пад тытулам св. Роха ў неагатычным стылі з вонкавай жоўтай цэглы замест драўлянай была ўзведзена тут у 1906 г. паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара У. А. Срокі. У 1920-я гг. яна атрымала статус філіяльнага касцёла ад гродзенскай парафіі св. Францішка Ксаверыя.
У 1961 г. капліца ў Грандзічах, як і шмат іншых святынь нашай краіны, была зачынена савецкімі ўладамі і прыстасавана пад сховішча. Толькі ў 1990 г. будынак капліцы быў вернуты католікам, і ў 1992 г. скончана яго аднаўленне. Хутка пасля гэтага святыня атрымала статус помніка архітэктуры. У 1998 г. Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам св. Роха. †

Малітоўная зала раней была перакрыта спічастым скляпеннем. Цяпер залавы інтэр’ер перакрывае каробчатае падшыўное атынкаванае скляпенне. Галоўны алтар драўляны, створаны ў неагатычным стылі, прысвечаны Маці Божай. Левая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечаная св. Роху, правая - Маці Божай Фацімскай. Над уваходам знаходзіцца балкон хораў, які абапіраецца на магутную арку. З верасня 2002 г. пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Віктар Велівіс.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 288 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.