GRODNO
Niedziela,
20 kwietnia 2025 roku |
Святы Пасхальны Трыдуум

Вялікі чацвер: устанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства

На пачатку св. Імшы ксёндз біскуп заахвоціў прысутных вернікаў да малітвы за святароў, за новыя святарскія пакліканні, а таксама за стойкасць у ласцы паклікання да канца жыцця.
А 19-й гадзіне ў катэдры была адпраўлена св. Імша Вячэры Пана, якая распачала Святы Пасхальны Трыдуум.
Апошні раз падчас гімна “Хвала на вышынях Богу” зазванілі званкі, якія да Пасхальнай Вігіліі былі заменены драўлянымі ляскоткамі, сціхнуў арган. †
Гамілію прамовіў кс. Павел Салабуда, які ў сваім казанні засцерагаў вернікаў ад духоўнай руціны, калі нам часам падаецца, што Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень штогод такія самыя. Насамрэч, для кожнага верніка кожная сустрэча з уваскрослым Хрыстом іншая, выключная, таму што яна тычыцца сустрэчы з жывым Богам. Калі бачыць у святах толькі абрадавы бок, то яны сапраўды могуць стаць аднолькавымі. Але шчырае запрашэнне ў сваё сэрца жывога Бога ніколі не будзе руцінай, якая паўтараецца штогод.
Напрыканцы св. Імшы Найсвяцейшы Сакрамант быў перанесены ў цямніцу, дзе трывала адарацыя.
Напрыканцы св. Імшы Найсвяцейшы Сакрамант быў перанесены ў цямніцу, дзе трывала адарацыя.

Літургія Вялікай пятніцы ў катэдры

Літургію Мукі Пана, якая складаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі крыжа і абрадаў св. Камуніі, узначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. На пачатку літургіі ў цішыні вернікі са сваім пастырам разважалі вялікую таямніцу веры – смерць Езуса. Збаўчую падзею згадвае Евангелле, пасля якога да вернікаў звярнуўся кс. Віктар Ханько, які заахвоціў усіх прысутных да глыбокай удзячнасці Богу, які аддаў жыццё за кожнага з нас.
Пасля малітвы да алтара быў урачыста прынесены крыж, пасля чаго біскуп тры разы адспяваў словы малітвы: “Вось дрэва крыжа, на якім вісеў Збаўца Свету”. Людзі адказвалі: “Хадземце з паклонам”. Пасля адкрыцця Святога крыжа кожны мог падыйсці да яго, каб пацалаваць.
Пасля святой Камуніі, Найсвяцейшы Сакрамант перанеслі ў прыгожа аздоблены сімвалічны гроб. Затым адбылася адарацыя, якая ў катэдры доўжылася да 22-й гадзіны. У гэты дзень таксама распачалася Навэнна да Божай міласэрнасці, якая трывае 9 дзён.

Хрыстос Уваскрос! Алелюя!

Вігілія пачалася літургіяй святла. Перад катэдрай ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў агонь і запаліў ад яго пасхал, ад якога вернікі затым запалілі свае свечкі. Так раз’яснілася цемень, у якой прабываў Касцёл да Уваскрасення Хрыста. Падчас літургіі слова чыталіся біблійныя тэксты, якія перамяжоўваліся псальмамі і малітвамі, а таксама Евангелле. Пасля чытанняў Касцёл заспяваў гімн “Хвала на вышынях Богу”, калі абудзіліся ўсе званы і арган, якія дагэтуль маўчалі на знак смутку мукі і смерці Пана.
Пасля распачалася літургія хросту, падчас якой спявалася Літанія да ўсіх святых. Затым ксёндз біскуп асвяціў хрысцільную ваду, тры разы акунаючы ў яе пасхал.
Далей наступіла Эўхарыстыя – найважнейшая частка ўсяго набажэнства, калі Хрыстос прыходзіць да кожнага хрысціяніна пад выглядам св. Камуніі.
Напрыканцы набажэнства кс. бп Аляксандр павіншаваў усіх вернікаў з Уваскрасеннем Хрыстовым, папрасіўшы занесці ў свае сем’і самыя шчырыя віншаванні і пажаданні, асабліва хворым людзям, якія не змаглі прыняць удзел у набажэнстве. Пасля набажэнства на працягу ўсёй ночы адбывалася адарацыя Гробу Пана, якую падрыхтавала гродзенская моладзь.

Няхай кожны пачуе Добрую Навіну

Перад працэсіяй ксёндз біскуп уручыў яе ўдзельнікам працэсійны крыж, аздоблены чырвонай стулай, фігурку ўваскрослага Хрыста і запалены пасхал як сімвал уваскрослага Хрыста, які з’яўляецца святлом гэтага свету.
Прыгожая традыцыя ранішняй працэсіі перад рэзурэкцыйнай св. Імшой трывае ў катэдры здаўна. Жанчыны, мужчыны рознага ўзросту нясуць абразы і харугвы, дзяўчаты ў белых сукенках і вяночках пасыпаюць шлях пялёсткамі кветак. Працэсія з вернікаў, святароў, манаскіх сясцёр расцягваецца на ўсю вуліцу. Шэсце суправаджаюць урачыстыя гукі духавога аркестра, спевы і званкі.
Тысячы людзей прыйшлі ў катэдру паўдзельнічаць у працэсіі і рэзурэкцыйнай св. Імшы.
< Poprzednia | Następna > |
---|
Kalendarz liturgiczny
![]() | |
Obchodzimy imieniny: | |
Do końca roku pozostało dni: 256 |
Czekamy na Wasze wsparcie

Prosimy Was o pomoc w głoszeniu Dobrej Nowiny. Czekamy na Wasze listy, artykuły, zdjęcia i wsparcie finansowe gazety. Jako jedna rodzina "Słowo Życia" pragniemy nieść słowo Boże, mówić o Chrystusie i Kościele co raz większemu gronu ludzi na Białorusi oraz poza jej granicami.