ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
З каталіцкага друку (27)
“Духоўныя раны. Як іх лячыць?”
А. Таміслаў Іванціч, 4/2012
Аўтар кажа, што адзіны сродак духоўнага ацалення – дазволіць Езусу лячыць свае раны. Не трэба аналізаваць сваю дэпрэсію, пакуты, боль, бо гэта толькі памнажае праблемы. Аўтар даводзіць, што кожнае дрэннае слова, прамоўленае чалавекам, забівае яго. Адпаведна трэба вучыцца гаварыць здаровыя словы, трэба рашуча адмовіцца скардзіцца на жыццё і здароўе. †
Таксама а. Таміслаў прапануе некалькі практык лячэння духоўных ран. Адзін спосаб заснаваны на тым, каб узгадаць усе раны, хваробы, праблемы ажно ад нараджэння і да сённяшняга стану, просячы падтрымкі Святога Духа, каб Ён дапамог убачыць усе гэтыя раны. У малітве трэба прасіць Езуса, каб Ён дакрануўся да кожнай раны і ацаліў. “Глядзі на Езуса, на тое, як Ён праходзіць праз усё тваё мінулае і дазволь, каб Яго прысутнасць вылечыла ўсе твае хваробы”.
Важная ўмова духоўнага ацалення – шчырая вера. Пра свой давер і сваю веру трэба і гаварыць у думках, і прамаўляць услых, піша а. Таміслаў, а таксама верыць у тое, што Бог сапраўды прабачыць грахі. “Веру, Езу, што Ты прабачыў усе мае грахі ад моманту майго зачацця аж да сённяшняга дня. Дзякую Табе, Езу, дзякую ад усяго сэрца!”
Бенедыкт XVI: 7 гадоў на Пасадзе св. Пятра.
Ніхто больш не кажа пра “пераходны пантыфікат”, 10.04.2012
19 красавіка папа Бенедыкт XVI адзначыць 7-ю гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. Аўтар адзначае, што пасля сямі гадоў ясна, што Бенедыкт XVI і яго служэнне ўжо даўно адзначаюцца сваім уласным стылем і профілем. Святы Айцец расставіў новыя акцэнты, шмат чым здзівіў, меў мужнасць адказваць на выклікі. Ён здейсніў велізарную працу, выступаючы з прамовамі і выдаючы дакументы. “Неўзабаве пасля канклава 2005 г. Бенедыкт XVI выйшаў з ценю свайго папярэдніка Яна Паўла II. Як яго даўні супрацоўнік, працягвае лінію бласлаўлёнага Папы, але акцэнты расстаўляе па-іншаму. Асабліва ў дыскусіі на тэму ІІ Ватыканскага Сабору ён увёў новыя элементы, падкрэсліваючы, што гэта не быў нейкі пералом, але чарговы этап у 2000-гадовай гісторыі Касцёла”.
Бенедыкт XVI не з’яўляецца “зоркай” сродкаў масавай інфармацыі, ён пераконвае сваімі публікацыямі і інтэлектуальнай дыскусіяй. Ён хоча паставіць пытанне Бога ў цэнтр увагі “дыктатуры рэлятывізму”, даводзіць аўтар матэрыяла.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 88 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.