ГРОДНА
Панядзелак,
20 мая
2024 года
 

1 красавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых дароў нашага Пана, Езуса Хрыста, шмат радасці, акая плыве з гэтых свят, а таксама супакою, надзеі і сілы ў вядзенні люду да Бога. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем бласлаўлення Уваскрослага Хрыста, моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і прыгожага плёну на Божай ніве.
Апостальскі рух вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага адкупіцеля
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабудзе і Алегу Канановічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем Божага бласлаўлення, моцы Святога Духа і сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным ксяндзам рэдактарам Паўлу Салабудзе і Алегу Канановічу, а таксама ўсім працаўнікам “Слова Жыцця” з нагоды свят Уваскрасення Пана шмат радасці, шчасця, поспехаў, душэўнага супакою і шчодрых Божых ласкаў ад усяго сэрца
жадаюць вернікі з Астрына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад Уваскрослага Хрыста, здароўя, радасці, супакою і шчасця. Няхай кожны дзень будзе поўны Божай любові. Ад усяго сэрца дзякуем ксяндзам, якія прыязджаюць у нашу парафію з душпастырскай дапамогай. Радаснага Вялікадня!
Вернікі з парафіі Гожа
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Паўлу Беланосу, Яраславу Грынашкевічу, Юрыю Жэгарыну з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат сіл, цярплівасці, безупыннай надзеі, нязгаснага запалу да працы, а ў першую чаргу – шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Алелюя!
Касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Вячаславу Матукевічу, Яну Рэйшэлю, Юзафу Багдзевічу і Антонію Філіпчыку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, сілы, радасці, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Бацькі кс. Вячаслава Матукевіча
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Рэйшэлю, Вячаславу Матукевічу і Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Маці Божай. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас супакоем і бласлаўленнем.
З малітвай вернікі з вёскі Скярсі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Эрнэсту Будыну ў Дзень імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
З малітвай парафіяне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Эрнэсту Будыну, Максіму Бачарнікаву і Яну Этэлю з нагоды Дня святара ад усяго сэрца дзякуем за прыняты Вамі калісьці сакрамант святарства. Аддзяч Вам, Божа, за Вашую ахвярнасць, за абвяшчэнне Божага слова і тую вялікую любоў, якой Вы нас адорваеце. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваім бласлаўленнем і напоўніць сэрцы супакоем, радасцю і надзеяй. Радаснага Вялікадня!
Верныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву і каханай сястры Мар’яне з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем шмат радасці, цяпла, шчодрых Божых ласкаў і супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе Вас да свайго мацярынскага сэрца і дапамагае ў цяжкія хвіліны жыцця. Аддзяч, Божа, за веды, якія Вы нам даеце, за любоў, цярплівасць і клопат пра кожнага з нас.
Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Першакамунійныя дзеці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня святара і свят Вялікадня жадаем сілы, стойкасці, непахіснай веры, надзеі, а таксама здароўя, радасці, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай уваскрослы Хрыстос указвае Вам належны шлях да збаўлення.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважаным айцу Казіміру Жылісу і ксяндзу Паўлу Гардзейчыку з нагоды Уваскрасення Пана шчодрых Божых ласкаў і бласлаўлення, а таксама поўных супакою, радасці і надзеі свят
жадаюць вернікі з Індуры
◊◊◊
Дарагой сястры Агнешцы Лешко з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці, сілы і цярплівасці. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас усімі ласкамі і напоўніць сэрца супакоем і любоўю. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Аляксандру Шэмету, айцам Казіміру Мараўскаму і Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, сілы, радасці, Божай дапамогі ва ўсіх душпастырскіх справах, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
З малітвай і павагай вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Уладзіміру Гуляю, Андрэю Кеўлюку, Андрэю Зноску, Віталію Сідорку, Віктару Гваздоўскаму, сёстрам: Агаце Смольскай, Станіславе Кучынскай і Таццяне Стасюкевіч, а таксама ўсім, хто працаваў у нашай парафіі, перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя і мноства сіл на доўгія гады, каб служыць Богу і людзям, нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага слова, шмат радасных і прыгожых хвілін у жыцці. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – сталай апекай.
Касцёльны камітэт і парафіяне з пар. Ліда-Фара
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Паўлу Салабудзе, Юзафу Станеўскаму, Тадэвушу Крыштопіку, Алегу Канановічу, Юзафу Макарчыку і Андрэю Лішко з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці і ўваскрослага Пана!
Сонейка рана ўстала і з першай песняй
“Калі раннія ўстаюць зоры” пажаданні пераслала.
І мы таксама віншаванні прыносім:
Здароўя, радасці, усіх ласкаў Божых
І 100 гадоў для Вас у Бога просім.
Дзякуй за малітву ў Касцёле з Вашых вуснаў,
За тое, што для парафіян робіце дабра мноства.
Дзякуй Богу, што Вы з намі
І, як дар падзякі ў Дзень святара і Уваскрасення Пана,
Сэрцы Вам складаем.
Яшчэ шмат гадоў Вы для нас жывіце,
А Анёл-ахоўнік з белых руж няхай Вам вянок пляце.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем сталай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадольваць усе цяжкасці, а Божае слова, якое Вы засяваеце ў нашых сэрцах, прыносіць стакротны плён.
III Ордэн св. Францішка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Орсіку з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят жадаем шмат сіл у кіраванні парафіяй, здароўя, радасці, душэўнага супакою, здзяйснення мар. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік заўсёды будуць побач з Вамі, а Святы Дух шчодра ўзнагародзіць сваімі дарамі.
Сям’я Спургіяш з Бярозаўкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Вы святар паводле Сэрца Езуса, будзьце мудрым і святым чалавекам. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Божую навуку і ў Яго імя прабачаеце нам, няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго сэрца. Няхай Вашае жыццё будзе згоднае з намерам Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Касцёльны камітэт, удзячныя парафіяне і міністранты з Жамыслаўля
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Дня святара, а таксама сёстрам Ганне Шупоравай і Агнешцы Лешко з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл, здзяйснення мар, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі і дарамі.
Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Велікодных свят жадаем здароўя, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа, дапамогі Маці Божай у душпастырскай працы, заступніцтва Анёла-ахоўніка ва ўсіх пачынаннях на карысць людзей і для Божай хвалы.
З малітвай парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Трубовічу з нагоды Імянін жадаем святла Святога Духа на кожны дзень паслугі, Божага бласлаўлення, шмат ласкаў ад Хрыста, добрага здароўя на доўгія гады, а таксама сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Дзякуем за святарскую паслугу.
З малітвай Парафіяльная рада і парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Генрыку Яблоньскаму і Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Дня ўстанаўлення Эўхарыстыі і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення, апекі заступніка святароў св. Яна Марыі Віянэй, радасці і супакою. Няхай Хрыстос узнагародзіць Вас за святарскую паслугу.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Генрыку Яблоньскаму з нагоды юбілею жадаем радасці, душэўнага супакою, моцнага здароўя, апекі НПМ і людской добразычлівасці.
Вернікі з пар. Забалаць
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя і шчодрых Божых ласкаў. Няхай дары ўваскрослага Хрыста: супакой, радасць і надзея – напоўняць Вашае сэрца.
Вернікі з пар. Забалаць
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы і апекі Маці Божай. Няхай добры Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая няспынна служыць сваёй дапамогай.
Вернікі з в. Малінавая
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Пузыну, Паўлу Паўлюкевічу і Аляксандру Багдановічу, клерыкам, сёстрам і ўсім працаўнікам нашага касцёла з нагоды Уваскрасення Пана дзякуем за іх працу і жадаем, каб кожны дзень быў напоўнены радасцю, добразычлівасцю і Божай ласкай. Няхай служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Вернікі з Ашмян
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шмат сіл і стойкасці ў вядзенні людзей да Хрыста.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Паважанаму айцу Вітольду Петэльчыцу з нагоды Дня нараджэння, Дня святара і Велікодных свят жадаем шмат здароўя, стойкасці ў службе Богу і людзям, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай уваскрослы Езус адорвае Вас сваім бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі.
Любячая мама, сваякі, а таксама сем’і Станеўскіх, Лаўдацкіх і Пачобут
◊◊◊
Паважаным айцам: Станіславу Станеўскаму, Юзафу Гэнзе, Андрэю Врублеўскаму, Андрэю Ядкоўскаму, Валерыю Мазюку, Вальдэмару Слоце, Віктару Бохану, Вітольду Петэльчыцу, Віталію Чабатару, Дзмітрыю Лабкову, Яну Зубелю, Юзафу Багдзевічу, Ігнату Санюце і Станіславу Паталіце з нагоды Дня святара і Велікодных свят здароўя, шчасця, радасці, Божай любові і шчодрых дароў ад уваскрослага Езуса Хрыста
жадае Апостальскі рух вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і шчодрых Божых ласкаў ад уваскрослага Хрыста на кожны дзень. Няхай любоў і супакой госцяць у Вашым сэрцы, і заўсёды будзе шмат людской добразычлівасці.
З павагай парафіяне і ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевіч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Тадэвушу Качану і Віктару Субелю з нагоды Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, шчасця, пагодлівых дзён, радасці, поспехаў у душпастырскай працы, а таксама ўсіх ласкаў ад уваскрослага Пана.
Алелюя! Алелюя! Б’юць званы
Ва Уваскрасення дзень жаданы.
Алелюя! Алелюя! Шумяць дрэвы.
Алелюя! Алелюя! Сэрца ў спеве.
І кожны чалавек, і кожнае стварэнне
Чуе сіл сваіх адраджэнне.
Вясенні подых паглынае
У дзень сонечны Змёртвыхпаўстання.
Сардэчныя пажаданні разам з малітвай перасылае сям’я Станьчык з Мінска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Ад усяго сэрца дзякуем за клопат пра наш касцёл, дзяцей, моладзь, хворых і пра кожнага з нас, за цудоўны прыклад годнасці і пабожнасці.
З малітвай касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з Болцішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і Вялікадня перасылаем сардэчныя пажаданні. Калі дрэва крыжа пераможа любоў і акамянее ў прыгожую нядзельную раніцу, званы касцёла абвесцяць перамогу Хрыста над смерцю. Жадаем заўсёды ззяць так, як святло Хрыста. Святы Дух няхай вядзе Вас па Божых сцежках, а Марыя мае ў сваёй апецы. Няхай кожны дзень праходзіць у радасці і здароўі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Парафіяне з Астрына і малітоўная група
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай уваскрослы Езус адорыць Вас сваім бласлаўленнем і любоўю, а Маці Божая прытуліць да свайго сэрца.
З малітвай вернікі з Першамайска
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шчодрых Божых ласкаў ад Найвышэйшага Святара, здароўя, шмат сіл і моцы Святога Духа на святарскім шляху. Дзякуем за добрае сэрца, клопат пра кожнага з нас і наш касцёл. Няхай уваскрослы Пан бласлаўляе Вас кожны дзень.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Дзмітрыю Урбановічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, шчасця, цярплівасці, доўгіх гадоў жыцця, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за працу ў нашай парафіі.
Вернікі з капліцы св. Губерта ў в. Бакшты
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу і Аляксандру Сасноўскаму з нагоды Велікодных свят жадаем шмат радасці, супакою, непагаснай надзеі, аптымізму і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста. Радаснага Вялікадня!
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Міхала ў Навагрудку
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу ў Дзень нараджэння жадаем здароўя, радасці, бязмежнага запалу да працы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе з Вамі, лагодзячы ўсякі боль, а Езус адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
З павагай і малітвай моладзь і любячыя парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу і ўсім ксяндзам з дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай уваскрослы Хрыстос, Збаўца свету, адорвае сваімі ласкамі, сапраўднай радасцю і супакоем.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Дня святара, Велікодных свят і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі, людской добразычлівасці. Няхай святло Хрыста асвячае Ваш святарскі шлях, а Божая міласэрнасць і апека Маці Божай дадаюць сіл і цярплівасці. Дзякуем Вам за добрае і чулае сэрца, клопат пра хворых і самотных людзей, за ратаванне і навяртанне нашых душ, а Пану Богу дзякуем за тое, што паслаў Вас да нас.
III Ордэн св. Францішка і парафіяне з Суботнікаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Яну Коўшу і Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды Дня святара і Вялікадня жадаем шмат здароўя, цярплівасці і ўдзячных парафіян. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваім бласлаўленнем і асцерагае ў цяжкія хвіліны жыцця.
III Ордэн св. Францішка з Ваўкавыска

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  226

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.