ГРОДНА
Субота,
05 кастрычніка 2024 года |
Хто просіць, той атрымае
“Той умее добра жыць, хто ўмее добра маліцца”, – сказаў аднойчы святы Аўгустын. Малітва заўсёды займае пэўную частку дня верніка, нават тады, калі ён і не ўсведамляе, што праз учынкі і праз думкі ён таксама моліцца. Малітва нябачна прысутнічае і ў жыцці няверуючых людзей, бо іх думкі заўсёды так ці інакш закранаюць таямніцы свету.
Інтэрнэт-партал dobrylotr.pl называе нам пяць асноўных тыпаў малітвы: спантанная малітва, малітва Касцёла, малітва з малітоўніка, малітва Божым словам і малітва праз творчую дзейнасць. Насамрэч, малітва можа быць і іншых тыпаў, мы часам нават самі можам не ведаць, што молімся. Але Бог чуе нашыя малітвы і выконвае іх тады, калі мы шчыра іх да Яго заносім.
Для моладзі малітва – гэта, часам, дзеянне, якое нудзіць, якое здаецца зусім няважным ці ўвогуле непатрэбным. Але аб значэнні малітвы ведае кожны з нас. Шчыра маліцца цяжка, вельмі цяжка, але плён, які дае малітва, вельмі вялікі.
Як моладзь сёння ставіцца да малітвы? Ці патрэбна яна? Ці прыносіць плён? †
Для моладзі малітва – гэта, часам, дзеянне, якое нудзіць, якое здаецца зусім няважным ці ўвогуле непатрэбным. Але аб значэнні малітвы ведае кожны з нас. Шчыра маліцца цяжка, вельмі цяжка, але плён, які дае малітва, вельмі вялікі.
Як моладзь сёння ставіцца да малітвы? Ці патрэбна яна? Ці прыносіць плён? †
Віялета з мінскай катэдры кажа:
“Малітва для мяне значыць вельмі шмат. Яе трэба практыкаваць кожны дзень і як мага больш. Я заўважыла, што чым больш людзей далучыць да малітвы, тым хутчэй Бог выканае тваю просьбу. Нядаўна ў маёй бабулі быў інсульт, яна ляжала ў цяжкім стане ў рэанімацыі... Да малітвы я далучыла шмат людзей, і Бог дапамог!”
Калі чалавека спатыкаюць цяжкасці, ён заўсёды звяртаецца да Бога. І Бог сапраўды не крыўдзіцца, што мы звяртаемся да Яго ў часе цяжкасцей. Ён з вялікай сваёй любові заўсёды нас выслухвае. Але малітва дапамагае таксама і ў такіх штодзённых справах, як вучоба.
Вераніка з парафіі Ліда-Фара таксама моліцца вельмі шчыра, і Бог яе выслухвае:
“Падчас сесіі малітва вельмі дапамагае! Раней я не з такой важнасцю ставілася да яе. А падчас гэтай сесіі ўвесь час малілася, каб добра здаць экзамены, далучыла сяброў. У выніку, нават самы складаны экзамен здала добра, а па першаму 10 атрымала! У маёй сястры на сесіі тое ж самае было: шанцавала так, што, напэўна, без Бога там сапраўды не абышлося”.
Зараз трывае Вялікі пост. Гэта асаблівы час для таго, каб прыпомніць сабе, дзеля чаго мы створаны, навошта мы жывём і што нас чакае пасля смерці. Але часам мы саромеемся маліцца пры ўсіх, таму што нехта “не так” зразумее, нехта можа сам засаромецца. Але гэта памылка, бо малітва ніколі не будзе дрэнным прыкладам для іншых.
Ганна, касцёл свв. Сымона і Алены ў Мінску:
“Малітвы я не саромеюся! Раней пабойвалася ў інтэрнаце маліцца пры ўсіх, але ўжо ўсвядоміла сваю памылку... Малюся за памерлых сваякоў, за людзей, якія патрабуюць маёй малітвы, за тое, каб мае родныя навярнуліся да веры... А яшчэ, усё залежыць ад пэўных сітуацый, якія адбываюцца ў жыцці. Але самае галоўнае ў малітве – не забываць пра тое, што трэба дзякаваць Богу за ўсё, што Ён нам дае...” Што датычыцца мяне, то я, калі малюся, стараюся, каб мая малітва была больш падзякай Богу за тое, што Ён мне дае, а не зборам просьбаў. Бог лепш ведае, што мне патрэбна, а што не, для таго, каб нешта даць ці чагосьці не даваць.
Напрыканцы хачу напісаць некалькі ўмоў добрай малітвы.
1. Малітва павінна быць поўнасцю ўсвядомленай. Яна не можа быць аўтаматычнай ці фармальнай.
2. Малітва павінна быць шчырай, з вялікай верай у тое, што Бог усемагутны і можа зрабіць нават самыя немагчымыя рэчы.
3. Малітва не мусіць быць прыказам, але пакорнай просьбай, выказанай з вялікай павагай да ўсяго, што дае Бог.
4. Нельга маліцца аб рэчах, якія могуць пашкодзіць збаўленню таго ці іншага чалавека. Калі аб нечым просіш, падумай, ці яно не прынясе нават найменшай шкоды камусьці іншаму.
5. Не адступаць ад малітвы, нават калі Бог доўгі час чагосьці не дае.
Гэты Вялікі пост – гэта сапраўды нязвыклы час. Хутка распачнецца Год веры, абвешчаны папам Бенедыктам XVI. Гэты Вялікі пост – час, каб падрыхтаваць сваю веру да выпрабаванняў, падрыхатаваць сябе да вечнага жыцця і да сустрэчы з Богам, хоць бы яна і здавалася яшчэ вельмі далёкай. <
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 87 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.