ГРОДНА
Аўторак,
15 кастрычніка 2024 года |
Пасхальная вігілія і Велікодная нядзеля – час святкавання Уваскрасення Хрыста
Літургія Пасхальнай вігіліі з’яўляецца найважнейшай цэлебрацыяй у літургічным годзе. Яна распачынаецца ўвечары ў Вялікую суботу; абрады Пасхальнай вігіліі нельга распачынаць, пакуль не надыдзе ноч.
Пачынаецца ўсё з літургіі святла. Перад касцёлам святар асвячае агонь, ад якога запальваецца пасхал – сімвал Хрыста. На пасхальнай свечцы святар крэсліць крыж і літары А (альфа) i Ω (амега), якія азначаюць, што на пачатку быў Бог і Ён таксама прыйдзе напрыканцы як міласэрны суддзя. †

|
Святло пасхальнай свечкі мае сваю сімволіку, яна асвятляе цемру цёмнага касцёла. Яна адносіцца да Хрыста, які рассейвае цемру чалавечага жыцця, надаючы яму сэнс, а таксама да стварэння свету, калі ў цемры заблішчала святло. Пасля пасхал заносіцца ў святыню, святар пры гэтым затрымліваецца каля парога, унутры касцёла і перад галоўным алтаром, спяваючы “Святло Хрыста”. Вернікі адказваюць: “Дзякуем Пану Богу”. Усе запальваюць свечкі ад пасхала. Пасля пасхал акаджваецца і спяваецца гімн “Узрадуйцеся ўжо хоры анёлаў, у небе...”, які згадвае ўсе дзеянні збаўлення і яго значэнне.
Падчас літургіі слова чытаецца 9 біблійных чытанняў – 7 старазапаветных, эпістала і Евангелле, якія перамяжоўваюцца рэспансарыйнымі псальмамі і малітвамі.
Пасля апошняга чытання са Старога Запавету і малітвы, святар пачынае гімн “Хвала на вышынях” падчас якога, як і падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер, б’юць званы, грае арган, ляскоткі замяняюцца званкамі і гонгам. Пасля ўрачыстага гімна цэлебрант адмаўляе калекту, затым лектар адчытвае эпісталу, а пазней урачыста спяваецца “Алелюя” і рэспансарыйны псальм. Затым святар чытае Евангелле і абвяшчае гамілію.
Надыходзіць літургія хросту. Падчас яе спяваецца Літанія да ўсіх святых, пасля якой бласлаўляецца вада для хросту, у якую тры разы акунаецца пасхал.
Далей адбываецца Эўхарыстычная літургія падобная на Эўхарыстычныя літургіі кожнай нядзелі.
Цырымонія заканчваецца ўрачыстай рэзурэкцыйнай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам, якая з’яўляецца радасным абвяшчэннем Уваскрасення Хрыста і заклікам усяго стварэння да ўдзелу ў трыумфе Уваскрослага.
Пасхальны Трыдуум – гэта своеасаблівая кульмінацыя ўсяго Вялікага посту, найважнейшы час, да якога вернік ішоў 40 дзён. Цягам гэтых трох дзён кожны чалавек мае шанец хіба ў найбольш эмацыйны спосаб перажыць пакуты і смерць Хрыста, а таксама ачысціць сваю душу непасрэдна перад Вялікаднем, задумацца над сваімі паводзінамі, стылем жыцця і ўвогуле прызначэннем.
Падчас посту я не заўсёды магу знайсці дастаткова часу на разважанні і перажыванні пакутніцкага шляху Збаўцы, таму Пасхальны Трыдуум – добрая магчымасць адарвацца ад штодзённай мітусні, працы і занятасці, каб паўдзельнічаць у набажэнствах, прайсці сваім Крыжовым шляхам разам з Хрыстом. Гэты час дапамагае мне аднавіцца і ўзмацніцца духоўна, адрадзіць у нейкім сэнсе веру і запрасіць Бога ў сваё сэрца.
Часам я нават заўважаю нейкае магічнае ўздзеянне гэтых дзён. Калі выходзіш са святыні, асабліва у Вялікую суботу, непасрэдна перад святам Уваскрасення Хрыста, свет падаецца зусім іншым: нібыта і неба, і людзі, і ўсё навокал змяняецца, адчуваецца суцэльная гармонія і супакой. Гэта стварае адпаведны настрой перад Святам Свят.
Падчас літургіі слова чытаецца 9 біблійных чытанняў – 7 старазапаветных, эпістала і Евангелле, якія перамяжоўваюцца рэспансарыйнымі псальмамі і малітвамі.
Пасля апошняга чытання са Старога Запавету і малітвы, святар пачынае гімн “Хвала на вышынях” падчас якога, як і падчас Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер, б’юць званы, грае арган, ляскоткі замяняюцца званкамі і гонгам. Пасля ўрачыстага гімна цэлебрант адмаўляе калекту, затым лектар адчытвае эпісталу, а пазней урачыста спяваецца “Алелюя” і рэспансарыйны псальм. Затым святар чытае Евангелле і абвяшчае гамілію.
Надыходзіць літургія хросту. Падчас яе спяваецца Літанія да ўсіх святых, пасля якой бласлаўляецца вада для хросту, у якую тры разы акунаецца пасхал.
Далей адбываецца Эўхарыстычная літургія падобная на Эўхарыстычныя літургіі кожнай нядзелі.
Цырымонія заканчваецца ўрачыстай рэзурэкцыйнай працэсіяй з Найсвяцейшым Сакрамантам, якая з’яўляецца радасным абвяшчэннем Уваскрасення Хрыста і заклікам усяго стварэння да ўдзелу ў трыумфе Уваскрослага.
|
Аб тым, чаму абрады Пасхальнага Трыдууму так важныя для вернікаў, мы спыталіся ў некаторых з іх.
Гражына, 26 гадоў: Пасхальны Трыдуум – гэта своеасаблівая кульмінацыя ўсяго Вялікага посту, найважнейшы час, да якога вернік ішоў 40 дзён. Цягам гэтых трох дзён кожны чалавек мае шанец хіба ў найбольш эмацыйны спосаб перажыць пакуты і смерць Хрыста, а таксама ачысціць сваю душу непасрэдна перад Вялікаднем, задумацца над сваімі паводзінамі, стылем жыцця і ўвогуле прызначэннем.
Падчас посту я не заўсёды магу знайсці дастаткова часу на разважанні і перажыванні пакутніцкага шляху Збаўцы, таму Пасхальны Трыдуум – добрая магчымасць адарвацца ад штодзённай мітусні, працы і занятасці, каб паўдзельнічаць у набажэнствах, прайсці сваім Крыжовым шляхам разам з Хрыстом. Гэты час дапамагае мне аднавіцца і ўзмацніцца духоўна, адрадзіць у нейкім сэнсе веру і запрасіць Бога ў сваё сэрца.
Часам я нават заўважаю нейкае магічнае ўздзеянне гэтых дзён. Калі выходзіш са святыні, асабліва у Вялікую суботу, непасрэдна перад святам Уваскрасення Хрыста, свет падаецца зусім іншым: нібыта і неба, і людзі, і ўсё навокал змяняецца, адчуваецца суцэльная гармонія і супакой. Гэта стварае адпаведны настрой перад Святам Свят.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 78 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.