ГРОДНА
Нядзеля,
13 кастрычніка
2024 года
 

Вялікая субота – асвячэнне велікодных страў

Хрысціянскія традыцыі

Асвячэнне велікодных страў
   У Вялікую суботу Касцёл знаходзіцца пры Панскім Гробе, разважаючы над мукай і смерцю Хрыста. Фармальна Вялікая субота мае толькі тэксты Літургіі гадзін, затое няма фармуляра св. Імшы, а літургія Пасхальнай вігіліі належыць ужо да нядзелі Уваскрасення.

    Традыцыйна ў Вялікую суботу вернікі праз увесь дзень прыносяць у касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння.



Каментарый:
    Вялікая субота з’яўляецца алітургічным днём, таму праз увесь дзень не цэлебруецца ніякага набажэнства, але як і ў папярэднія дні, Вялікая субота ў катэдры таксама распачынаецца ў 7.30 Літургіяй гадзін, у якой могуць удзельнічаць усе вернікі. Пасля чаго кожныя паўгадзіны адбываецца асвячэнне велікодных страў, ёсць таксама магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  80

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.