ГРОДНА
Серада,
09 ліпеня 2025 года |
Вялікая пятніца – смерць Езуса Хрыста на крыжы

Літургія складаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі крыжа і абрадаў Камуніі.
Першае чытанне ў літургіі слова – гэта тэкст з Кнігі прарока Ісаі, дзе прарок кажа пра тое, што Месія будзе цярпець за людскія грахі. Аўтар Ліста да Габрэяў прыгадвае, што Хрысту вядомы чалавечы лёс, бо Ён сам быў жорстка выпрабаваны. Праз Яго паслухмянасць адбылося збаўленне свету. Збаўчую падзею згадвае Евангелле. На заканчэнне літургіі слова адбываецца выключна ўрачыстая паўсюдная малітва. У 10 зваротах просім Бога, каб Ён меў у апецы ўвесь свет. †
|
Адарацыя крыжа з’яўляецца ўрачыстым адкрыццём крыжа, закрытага ад V Нядзелі Вялікага посту.
Распачынаецца абрад Камуніі супольнай малітвай “Ойча наш”. Абрады Камуніі пазбаўлены перадачы знака супакою. Камунія раздаецца з кансэкраванага ў Вялікі чацвер Найсвяцейшага Сакраманту. Накрываецца абрусам алтар, а таксама ставяцца свечкі і Імшал.
Найсвяцейшы Сакрамант пераносіцца да Панскага Гроба, падрыхтаванага пры бакавой капліцы, дзе адбываецца Яго выстаўленне ў манстранцыі, накрытай празрыстым белым вэлюмам, як напамін пра саван, які ўкрываў цела Езуса, а таксама адбываецца кароткая малітва, пасля якой працэсія святароў выходзіць у сакрыстыю.
У гэты дзень распачынаецца Навэнна да Божай міласэрнасці, якая трывае 9 дзён.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 175 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.