ГРОДНА
Аўторак,
03 снежня 2024 года |
Куточак міністранта: ляскотка
Дарагія Міністранты! Ці памятаеце Вы, што такое "ляскотка"?
Гэтае слова ўжываецца рэдка, таму адразу цяжка прыгадаць, што гэта. У слоўніку можна прачытаць, што ляскотка – гэта драўляны інструмент, які пры трасенні выдае характэрныя гукі. Гук выдаюць драўляныя элементы, якія ўдараюцца адзін аб аднаго. У некаторых краінах гэты інструмент называецца трашчоткай. Гэтак жа называецца і рухомая ручка, змешчаная на браме ці дзвярах, якая служыць для стукання ў дзверы.
Часцей за ўсё ляскотка выглядае так: гэта драўляная дошчачка, прадзіраўленая ўсярэдзіне, каб знізу можна было прымацаваць ручку, а зверху ў гэтай жа ручцы прыладзіць драўляны малаточак, які, удараючы ў дошчачку, і выдаваў бы стукат. †

Ляскотка адыгрывае вельмі важную ролю ў літургіі Вялікага тыдня. Падчас вячэрняй св. Імшы ў Вялікі чацвер мы ўспамінаем Апошнюю Вячэру, калі Пан Езус устанавіў Эўхарыстыю і сакрамант святарства. Пасля таго, як адспяваецца гімн “Хвала на вышынях Богу” падчас св. Імшы Вячэры Пана моўкнуць званы, званочкі і арган. Тады міністранты стукаюць ляскоткай замест званочкаў. Такім чынам, ляскотка – гэта інструмент, які замяняе званочкі падчас Пасхальнага Трыдууму.
Але чаму мы выкарыстоўваем ляскотку менавіта ў гэтых важных днях? Яе ўжыванне ў літургіі мае ўжо вельмі доўгую традыцыю. Мы выкарыстоўваем ляскотку, таму што яе характэрны стук падкрэслівае настрой жалобы і смутку, які спадарожнічае адзначэнню мукі і смерці Пана Езуса. Больш таго, гук ляскоткі сімвалізуе здраду Іуды, які данёс на свайго Настаўніка. Ён прыгадвае таксама падзенні Хрыста пад цяжарам крыжа падчас Крыжовага шляху. Акрамя гэтага, ужыванне ў літургіі ляскотак замест званочкаў успрымаецца як знак пераймання пакоры Пана Езуса: а) Ён не хацеў сваёй гучнай хвалы і папулярнасці, а “ўдараў” сваім Евангеллем у цвёрдыя людскія сэрцы; б) пакорна нёс крыж на Кальварыю, не робячы ніякага цуду для сябе, каб зрабіць сабе палёгку.
Вось так гэтая простая ляскотка нясе ў сабе столькі велікапоснага зместу. Давайце памятаць пра гэта падчас Пасхальнага Трыдууму!!!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 29 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.