ГРОДНА
Субота,
14 верасня 2024 года |
Гасанна на вышынях!
Паважаныя Браты ў Хрыстовым святарстве, вялебныя Манаскія Сёстры, умілаваныя ў Хрысце Браты і Сёстры! Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
У чарговы раз мы перажываем радасныя Велікодныя святы, з верай пахіляючыся над таямніцай Уваскрасення Пана. У нашых святынях гучыць урачыстае “Алелюя – хваліце Пана!” Мы ўсім сэрцам прагнем праспяваць Богу нашу бязмежную любоў за надзвычайную справу збаўлення, якое здейснілася ў Езусе Хрысце.
Пасхальная таямніца паказвае нам Хрыста як Пераможца над моцамі зла і цемры. Трыумф уваскрослага Пана распачаў новую эпоху ў гісторыі чалавецтва, паказаў найбольш поўны і канечны сэнс гісторыі збаўлення, прывёў да таго, што мы па-іншаму глядзім на таямніцы чалавечага лёсу. Хрыстова Уваскрасенне надае сэнс нават самым балючым перажыванням чалавека, такім, як пакуты, хвароба, смерць. †

Праўда аб Уваскрасенні дазваляе нам, хрысціянам, мужна змірыцца са з’явай таго, што нашае жыццё няўмольна мінае, з непазбежнай неабходнасцю смерці. Калі мы з болем развітваемся з самымі блізкімі, якія адыходзяць з гэтага свету, калі з непакоем думаем аб надыходзячай гадзіне нашай смерці, Пасхальная таямніца становіцца для нас крыніцай непахіснай надзеі, таму што яна прыгадвае, што прадвызначэннем кожнага чалавека, збаўленага Хрыстом, з’яўляецца вечнае жыццё.
У Велікодныя святы ўсе хрысціяне жадаюць адзін аднаму ўсяго найлепшага. Я хацеў бы сёння пажадаць Вам, дарагія Дыяцэзіяне, перш за ўсё, глыбокай веры. Няхай яна будзе для кожнага з Вас крыніцай духоўнай моцы ў цярпенні, сталай надзеі ў час сумненняў і неспакою, унутранай стойкасці, калі Вы будзеце падлягаць выпрабаванням. Няхай святло надзеі, якое выходзіць з пустога гробу Хрыста, будзе надзейным правадыром на дарогах Вашага жыцця. Няхай разуменне бясконцай любові Бога да чалавека, якая знайшла сваё найлепшае выражэнне ў таямніцы мукі, смерці і ўваскрасення Хрыста, напоўніць Вашыя сэрцы пачуццём удзячнасці і ўзбудзіць у іх гарачае жаданне любові да Пана кожным добрым учынкам.
З асаблівай любоўю і ўдзячнасцю я думаю пра тых з Вас, хто сваімі пакутамі, перанесенымі з верай, дае цудоўнае сведчанне любові да Хрыста. Я прагну Вас запэўніць, што, яднаючыся са Збаўцам у таямніцы Яго крыжа, Вы духоўна ўзбагачаеце супольнасць Касцёла, паколькі Вашыя пакуты памнажаюць у ёй непрыкметныя скарбы ласкі. Сёння я хачу Вам за гэта ад усяго сэрца падзякаваць.
Дарагія Дыяцэзіяне! Перажываючы разам з Вамі радасныя святы Уваскрасення Пана, я ўсіх Вас ахінаю сваёй малітвай, выпрошваючы ў змёртвыхпаўсталага Збаўцы неабходныя ласкі для кожнага з Вас. Радаснага Вялікадня!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 109 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.