ГРОДНА
Пятніца,
09 чэрвеня 2023 года |
14 сімвалічных стацый

Першыя хрысціяне групамі ці паасобна пілігрымавалі ў Святую Зямлю, разважаючы мукі Збаўцы на тых месцах, дзе Яго катавалі і забілі. З IV ст. ва ўсім хрысціянскім свеце ставяць крыжы пры дарогах, каля рэк і ў мясцовасцях, куды вернікі накіроўваліся, каб разважаць муку Пана.
У перыяд крыжовых паходаў (XI-XIII стст.) крыжакі будавалі капліцы, у якіх прадстаўлялі найважнейшыя падзеі з мукі Пана Езуса. Так узнік Крыжовы шлях, які ў наступных стагоддзях (XIV-XVII) яшчэ больш пашыраўся і распаўсюджваўся ў розных краінах.
Пашырэнню Крыжовага шляху і яго распаўсюджванню спрыялі перш за ўсё манаскія ордэны, у асноўным францішкане. Стацый Крыжовага шляху часта было вельмі шмат. Так, разважанне Крыжа і Гробу Езуса ў першых стагоддзях пазней у некаторых раёнах павялічылася да некалькіх дзясяткаў, а нават некалькіх соцень стацый. У 1731 годзе Клеменс XII абмежаваў Крыжовы шлях да 14 стацый. †
Першыя Крыжовыя шляхі ўзніклі ў Нідэрландах. Іх засноўвалі не толькі на адкрытых тэрыторыях, але і ў касцёлах, кляштарных галерэях і на могілках. Найбольш шчырым прапагандыстам Крыжовага шляху быў францішканін, св. Леанард Порта Маўрыцыа (+1751 г.). Ён пабудаваў на тэрыторыі Італіі 572 Крыжовыя шляхі. Адзін з найбольш вядомых з іх знаходзіцца ў рымскім Калізеі. Яго па просьбе св. Леанарда заснаваў тагачасны папа Бенедыкт XIV.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 206 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.