ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня
2024 года
 

Міласціна як выяўленне практычнай хрысціянскай любові

На шляху да святасці

У час Вялікага посту адной з праяў пакаяння, акрамя малітвы і добрай пастановы, з’яўляецца міласціна. Як мы яе разумеем? Ці дастаткова толькі даць некалькі купюр жабраку каля касцёла? Ці міласціна для хрысціяніна абазначае штосьці большае? Пра гэта мы папрасілі паразважаць брата Яўгена Голуба з супольнасці айцоў францішканаў.
– Калі мы гаворым пра міласціну, то маем на ўвазе практычны сэнс нашага хрысціянства. Бо калі я размаўляю з Богам, то гэта неяк пераносіцца на маё жыццё, на мой светапогляд, на мае адносіны з іншым чалавекам. У гэтым іншым чалавеку знаходзіцца Хрыстос, любоў да Яго дазваляе мне зрабіць нешта канкрэтнае. Нядаўна мы сустрэліся з вельмі прыгожым урыўкам з Евангелля падчас літургіі, які распавядае пра тое, як прыйдзе Сын Чалавечы і паставіць справядлівых па адным боку, а несправядлівых па другім. І крытэрыем з’яўляецца тое, што тыя справядлівыя перадусім служылі Хрысту ў бліжнім. Таму міласціна выяўляецца ў маім імкненні дапамагчы, зрабіць штосьці для іншага чалавека з пачуцця сапраўднай любові. Але не так, што я кінуў грош жабраку і выканаў свой абавязак. З аднаго боку, гэта сапраўды абавязак ў часе Вялікага посту, але не трэба падыходзіць вельмі фармальна. Міласціна – гэта выяўленне маёй практычнай хрысціянскай любові.

    – А ў якіх канкрэтных штодзённых кроках яна можа выяўляцца?

    – Можа быць шмат прыкладаў. Вакол нас ёсць мноства людзей, якія патрабуюць дапамогі. Калі я прысвячу чалавеку частку свайго часу – гэта ўжо таксама будзе пэўная міласціна. Калі я падзялюся чымсьці, калі я адчуваю, што мушу аддаць частку таго, што маю, то гэта будзе міласціна. Калі я аддаю тое, што мне непатрэбна, – гэта тое самае, як зрабіць пастанову не глядзець тэлевізар, які зламаны. Вакол ёсць людзі, якім патрэбны элементарныя рэчы: вопратка, ежа, дах над галавой... І калі я падзялюся тым, што ім будзе патрэбна, можа, праз дабрачынныя арганізацыі, то гэта будзе міласцінай. Мы б, можа, хацелі ўратаваць увесь свет. Але больш сэнсу ў тым, каб дапамагчы хаця б аднаму канкрэтнаму чалавеку. Гэта ўзбагачае і нас саміх. Таму трэба кіравацца тым, што я буду дапамагаць па сваіх магчымасцях.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

violet
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  23

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.