ГРОДНА
Чацвер,
23 мая
2024 года
 

4 сакавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы ў абвяшчэнні Евангелля і вядзенні людзей да нашага Пана, Езуса Хрыста, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка.
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці і ўсмешак. Няхай Найсвяцейшая Маці і св. Заступнік стала Вамі апекуюцца, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Мараўскаму ў Дзень імянін жадаем мноства Божых ласкаў, моцы ў вядзенні людзей да Хрыста, а таксама апекі Маці Божай на кожны дзень. Няхай св. Казімір няспынна заступаецца за Вас перад нашым Айцом у небе. Шчасці Божа.
Вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень.
Ружанцовае кола з Ятвезі, пар. Селіванаўцы
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку ў Дзень імянін шмат здароўя, усмешак, радасці, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка
жадае парафіянка з Сынкаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат Божых ласкаў, апекі Маці Божай і бласлаўлення ў душпастырскай працы.
Колы Жывога Ружанца і вернікі пар. Кемелішкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага зароўя, радасці, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і добразычлівых людзей побач.
Былыя парафіяне з вёскі Навіянка
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, непахіснай веры, моцы Святога Духа і шчодрых ласк ад Збаўцы свету Езуса Хрыста.
Апостальская дапамога чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і мноства радасных хвілін на цяжкім, але найлепшым шляху, які падрыхтаваў Вам Пан. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць, супакой і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем Вам за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданасць службе Богу і людзям.
Вернікі з Ліды
◊◊◊
Дарагой сястры Лауры Шукеловіч з нагоды 30-годдзя Божага бласлаўлення, сталай апекі Маці Божай, радасці, душэўнага супакою і стойкасці ў пакліканні
жадаюць мама, брат Мікалай, Ірына і Максім
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гардзейчыку па прычыне адыходу да Бога каханай Мамы перасылаем словы шчырага жалю, злучаныя з малітвай.
Сям’я Верышкаў, вернікі з Жытарадзі і Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гардзейчыку па прычыне адыходу ў вечнасць каханай Мамы словы сардэчнага жалю і смутку
складаюць вернікі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Садоўскаму ў Дзень нараджэння жадаем моцы Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама здароўя, сілы, радасці, бясконцага запалу да працы і шмаш шчасця.
Парафіяне з пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, дароў Святога Духа, добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і блаславёны, а праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць і задавальненне. Няхай міласэрны Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
Былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Вальчуку з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай кожны Ваш дзень праходзіць у радасці, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Былыя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды 50-годдзя святарства перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарскай паслугі, няспынна ўзмацняе Вас у пакліканні, адорвае ўсімі ласкамі і бласлаўляе ў кожную хвіліну жыцця, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй мацярынскай апецы. Шчасці Божа.
Парафіяне з Балі Касцёльнай і Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Ляховічу жадаем здароўя на доўгія гады, шчасця, плённай душпастырскай працы, апекі Маці Божай. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды будзе з Вамі, супакойваючы ўсякі боль і змякчаючы пакуты. Няхай св. Казімір захоўвае Вас ад небяспекі і дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Езус заўсёды адорвае Вас сваёй ласкай і бласлаўленнем.
З малітвай і ўдзячнасцю вернікі з пар. Жупраны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Славаміру Самковічу па прычыне адыходу ў вечнасць каханага Бацькі Яна перасылаем сардэчныя словы спачування.
Святары, сябры з курса з Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гардзейчыку словы спачування і жалю ў сувязі з адыходам да дому Пана любімай Мамы
перасылаюць святары Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гардзейчыку ў цяжкую хвіліну развітання з любімай Мамай словы спачування і духоўнага паяднання
перасылаюць вернікі з Індуры
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Паўлу Гардзейчыку ў цяжкія хвіліны развітання з каханай Мамай словы шчырага жалю і спачування
перасылаюць вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  223

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.