ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Ці Дзень Святога Валянціна яшчэ хрысціянскі?

Задай пытанне

Не сакрэт, што сучасны выгляд Дня Святога Валянціна – гэта камерцыйны праект, які прыносіць добры прыбытак бізнесменам, а для звычайных абывацеляў гэта проста нагода павесяліцца. Для многіх закаханых гэты дзень з’яўляецца ці не адзіным момантам у годзе, калі яны імкнуцца неяк адмыслова падкрэсліць блізкай асобе, як моцна яе кахаюць. Для хрысціян Дзень св. Валянціна становіцца своеасаблівым выклікам. Відавочна, што масавая культура не канцэнтруецца на рэлігійным аспекце свята. Некаторыя нават мэтанакіравана змяняюць назву гэтага дня, каб канчаткова сцерці яго хрысціянскі элемент. Замест “Дзень св. Валянціна” часта можна ўбачыць загаловак: “Дзень закаханых”. Паўстае адмысловае напружанне паміж хрысціянскім звычаем успаміну святога і рэлігійна абыякавым жаданнем чарговага шоу.

   У адносінах да гэтага свята хрысціяне раздзяліліся. Адны лічаць яго адназначна дрэнным, бо яно прапагандуе распусту і г.д. Іншыя – што неабходна змагацца за хрысціянскі характар свята. Прыхільнікі такога погляду прапаноўваюць розныя альтэрнатывы камерцыйным шоу. Напрыклад, выкары­стоўваюць тэматыку гэтага дня, каб паразмаўляць аб хрысціянскім разуменні кахання. Або арганізоўваюць альтэрнатыўныя хрысці­янскія вечарыны, шоу і малітоўныя сустрэчы.
Афіцыйны Касцёл таксама адмяжоўваецца ад адзначэння гэтага дня. Успамін св. Валянціна перасунуты ў катэгорыю т.зв. неабавязковых успа­мінаў. А ад нядаўна на гэты дзень устаноўлена свята свв. Кірыла і Мятода. Гэта, здаецца, яшчэ больш паглыбляе напружанне сярод вернікаў і душпастыраў, асабліва ў нашай частцы свету. Што рабіць? Ісці за літургічнымі прадпісаннямі і святкаваць дзень свв. Кірыла і Мятода, апосталаў і асветнікаў славян? Ці ўсё ж пайсці насустрач масавай культуры, успамінаючы св. Валянціна? Можа, хоць так мы здолеем захаваць хрысціянскае аблічча гэтага дня?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.