ГРОДНА
Пятніца,
26 красавіка
2024 года
 

Спявай для Пана

Лісты чытачоў

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў 2012 год Годам новай евангелізацыі ў Беларусі, падкрэсліўшы, што праграмай новай евангелізацыі павінна быць ахоплена моладзь і студэнты. Гэта, можа, найбольш падпарадкаваная выклікам секулярызму і лібералізму частка сучаснага грамадства.
   З аднаго боку, яна заблукала і збянтэжана, часам нават згубіла надзею, з іншага – шукае дарогі да шчасця. Таму мы павінны ахапіць яе сваёй пастырскай і проста чалавечай апекай, бо ад таго, якой будзе моладзь, залежыць, якім будзе свет і Касцёл.
14 лютага семінарыйны гурт “АVE” наведаў Навагрудак, каб паказаць навагрудскай моладзі, як прыемна спяваць для Пана.
Дзеля таго, каб евангелізацыя была не пустым словам, а плённым спосабам заахвочвання людзей да веры ў Евангелле, трэба прымяняць усё новыя і новыя метады. Сёння, у час панавання сродкаў масавай інфармацыі і інтэрнэту, найбольш значным спосабам расказаць людзям пра Хрыста з’яўляецца песня. У Дзень усіх закаханых гурт “АVE” прыехаў у Навагрудак, каб паказаць, што значыць “быць закаханым у Хрыста”.

  Галоўнай мэтай канцэрта было засяроджанне ўвагі моладзі на Богу. Гэта вельмі цяжка зрабіць у невялікім горадзе, дзе жыве каля 5% католікаў, ды і то, гэта амаль адныя бабулі. Таму, канешне, моладзь не ведае аб тым, што каталіцкі Касцёл – гэта не только 15 бабуль, якія няспынна моляцца, але гэта разнастайны і шматбаковы кантынгент, які ўключае і дзяцей, і моладзь, і сем’і. Для выканання гэтай мэты была паказана прэзентацыя, якая ўключала ў сябе фотаздымкі з пілігрымак, дзён моладзі, дзіцячых і моладзевых лагераў, “канікул з Богам” і г.д. І, канешне, гурт выканаў каля 20 песень, якія ўжо добра вядомы каталіцкай моладзі Беларусі.

   Трэба адзначыць, што канцэрт меў вялікі поспех сярод моладзі. Ужо на наступны дзень моладзь пачала распаўсюджваць песні, капіраваць дыскі, перакідваць з тэлефона на тэлефон.

   Напэўна, на сённяшні дзень такія канцэрты з’яўляюцца вельмі эфектыўным спосабам расказаць пра Бога ўсім людзям, а тым больш, моладзі. Хто ж будзе дабравольна слухаць катэхезы ці казанні, калі Бог ім не цікавы? Трэба шукаць новых метадаў і спосабаў абвяшчаць Добрую Навіну, таму што Бог патрэбны кожнаму, але не кожны Яго шукае.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.