ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. I знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. I зрабіў бізун з вяровак, і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: «Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю». I прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: «Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне».
   На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: «Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць?» Езус сказаў ім у адказ: «Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе».
   I сказалі юдэі: «Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні?»
   Казаў жа Ён пра святыню цела свайго. I калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус.
   I калі Ён быў у Ерузалеме на свяце Пасхі, многія, убачыўшы ўчыненыя Ім цуды, паверылі ў імя Ягонае. Але сам Езус не давяраўся ім, бо сам ведаў усіх і не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо сам ведаў, што было ў чалавеку.

Ян 9, 13-25


Трэба сцерагчыся Божага гневу!
   Самым каштоўным у Евангеллі з’яўляецца гэты апошні сказ. Ён можа абуджаць у сэрцы неспакой, але для вучня Хрыста гэта гарантыя таго, што Хтосьці дакладна ведае, кім мы на самай справе з’яўляемся. А ведаючы пра нас усё, не адмаўляецца ад нас. Ён няспынна аднаўляе свой давер. Ён гатовы за нас памерці і для нас уваскрэснуць. А калі трэба, то і раптоўна прыгадаць, каб мы ўшанавалі тое, што належыць Богу. Справы могуць ускладніцца, калі мы ўзгадаем, што нашае цела з’яўляецца “Божай святыняй, і што Святы Дух жыве ў нас”.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.