ГРОДНА
Серада,
22 студзеня 2025 года |
Газета стала вядомай
Дарагая Рэдакцыя і Чытачы “Слова Жыцця”!
З нагоды круглай, пятнаццатай, гадавіны паўстання газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця” ад усяго сэрца віншую і перасылаю шчырыя пажаданні.
За мінулых паўтара дзесяцігоддзя выдаваемая над Нёманам газета стала вядомай, любімай і папулярнай. У ёй можна знайсці інфармацыю аб жыцці мясцовага і ўсеагульнага Касцёла, разважанні Божага слова, тэматычныя артыкулы, евангелізацыйныя і катэхетычныя матэрыялы, гумар і г.д. Яна патрэбна як моладзі, так і старэйшым людзям.
Гэта вельмі важна перад абліччам выклікаў сучаснага свету, найважнейшымі з якіх з’яўляюцца секулярызм і матэрыялізм, рэлігійная бязграматнасць, адыход ад маральных норм і духу Евангелля. Чалавек часта жыве так, быццам бы Бог увогуле не існуе. Такім чынам ён імкнецца да абсалютнай свабоды, якая на самай справе замест таго, каб быць свабодай Божых дзяцей, становіцца свабодай ад Бога. Гэта вельмі вялікая небяспека, таму што без Бога жыццё чалавека губляе свой сэнс. †

У гэтай сітуацыі ўзрастае роля сродкаў масавай інфармацыі. Яны, як навучае Бенедыкт XVI, з’яўляюцца новым арэапагам сучаснага свету, новым амбонам для абвяшчэння вечна жывога і вечна актуальнага Божага слова, якое з’яўляецца крыніцай усякага адраджэння. Сучасны чалавек, а асабліва малады, выхаваны на мас-медыях. Гэта яны з’яўляюцца найбольш значнай крыніцай яго інфармацыі і фармацыі. Таму роля і адказнасць СМІ павялічваюцца з кожным днём. У іх Касцёл знаходзіць каштоўную падтрымку для абвяшчэння Евангелля і рэлігійных вартасцей.
Жадаю, каб “Слова Жыцця”, якое ўваходзіць у перыяд свайго сталення ў Год новай евангелізацыі, надалей выконвала важную ролю абвесніка Добрай Навіны і такім чынам вяло сваіх Чытачоў да жыцця ў Богу.
Даручаючы ўсіх Вас Марыі, якая прыняла Божае слова і захоўвала яго ў сваім сэрцы, ад усяго сэрца бласлаўляю.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 344 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.