ГРОДНА
Субота,
09 лістапада 2024 года |
Хто такі Святы Валянцін?
14 лютага ўспамінаюць Святога Валянціна і адзначаюць Дзень усіх закаханых.
Розных гісторый і легенд пра Святога Валянціна ходзіць нямала. Так хто ж ён, Святы Валянцін, які падарыў усяму свету Дзень закаханых?
Кажуць, што Святых Валянцінаў, якія памерлі ў Старажытным Рыме ў 270 г. і ўшаноўваюцца ў адзін і той жа дзень, было два. Многае ў легендах пра Святога Валянціна супадае і пераплятаецца, але кожная з іх мае нейкі свой нюанс. Таму прапаную выбраць тую гісторыю, якая Вам больш спадабаецца.
Паводле адной версіі, Валянцін быў лекарам і жыў у Рыме. Яго называлі “гастранамічным доктарам”, бо ён заўсёды клапаціўся пра тое, каб лекі, якія ён раіў хворым, мелі прыемны смак. Таму ён змешваў горкія мікстуры з віном, малаком ці мёдам.
Яшчэ адна легенда распавядае, як хрысціянскі прапаведнік Валянцін быў пасаджаны ў турму за веру і за тое, што на вачах усіх вылечыў дачку турэмшчыка: вярнуў ёй зрок. Валянціна прыгаварылі да смерці, і перад тым, як панесці смяротнае пакаранне, ён паслаў дзяўчыне развітальны ліст, у памяць пра які ў Дзень Святога Валянціна прынята дарыць адзін аднаму віншавальныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў. †

А іншае паданне сведчыць, што Валянцін быў святаром і жыў каля Рыма. Гэта было ў часы Клаўдыя II, які правёў мноства захопніцкіх войнаў і ў кожным мужчыне бачыў толькі свайго салдата. Калі ў Клаўдыя ўзніклі праблемы з наборам рэкрутаў у войска, ён вырашыў, што прычына крыецца ў прыхільнасці салдатаў да сваіх жонак і сямей. Імператар забараніў вяселлі і заручыны, а рымскія легіянеры пачалі весці суровае аскетычнае жыццё. Біскуп Церні, Валянцін, насуперак загадам імператара таемна вянчаў закаханых, за што быў прыгавораны да смерці, а 14 лютага 270 г. спалены.
Але на гэтым легенды пра св. Валянціна не заканчваюцца. Паводле адной з іх, Валянцін нарадзіўся ў III ст. у горадзе Церні Рымскай імперыі. Як святар ён займаўся медыцынскай практыкай і навуковымі даследаваннямі. Стаўшы біскупам, Валянцін дапамагаў закаханым пісаць лісты са словамі прызнання, мірыў тых, хто пасварыўся, таемна вянчаў легіянераў, якім рымскі імператар Юлій Клаўдый II не дазваляў вянчацца. За непаслушэнства імператару Валянціна кінулі ў турму і затым спалілі.
А вось і самая прыгожая легенда. У даўнія часы недалёка ад Рыма жыў Валянцін, які быў лекарам. І хоць у тыя часы хрысціян у Рыме пераследавалі, ён стаў святаром. Валянцін не толькі маліўся аб здароўі сваіх пацыентаў, але і таемна вянчаў закаханыя пары. Аднойчы ў дзверы Валянціна пастукаўся турэмшчык рымскага імператара. Ён трымаў за руку сваю сляпую дачку. Бацька хворай дзяўчыны даведаўся пра дар вылечвання, які Валянцін атрымаў ад Бога, таму пакорна прасіў вылечыць дачку ад слепаты. Валянцін ведаў, што хвароба дзяўчыны невылечная, аднак даў слова, што зробіць усё магчымае, каб дапамагчы ёй. Ён даў дзяўчыне мазь для вачэй і сказаў прыйсці праз некаторы час. Прайшло некалькі тыдняў, але зрок да дзяўчыны так і не вярнуўся. Аднак турэмшчык і яго дачка моцна верылі, што Хрыстос, якому служыць Валянцін, дапаможа вылечыць цяжкую хваробу слепаты. Дзяўчына працягвала прымаць травы і настоі, якія раіў лекар.
А тым часам да імператара дайшлі чуткі пра таемныя шлюбы, якія праводзіў Валянцін. Аднойчы рымскія салдаты ўварваліся ў дом, дзе ён жыў, арыштавалі яго і знішчылі лекі.
Калі бацька хворай дзяўчыны даведаўся пра арышт Валянціна, ён засумаваў, бо быў не ў сілах чым-небудзь дапамагчы. Валянцін ведаў, што хутка яго пакараюць смерцю. Ён папрасіў у турэмшчыка паперу і хутка напісаў дзяўчыне развітальны ліст. Валянцін быў забіты ў той жа дзень, 14 лютага.
Калі турэмшчык вярнуўся дадому, яго сустрэла дачка. Дзяўчына адкрыла пісьмо і знайшла загорнутую ў паперу кветку жоўтага крокусу. А ў пісьме было ўсяго два словы: “Ад Валянціна”. Дзяўчына ўзяла кветку на далонь, і яркія колеры асвяцілі яе твар. Адбыўся цуд: дзяўчына пачала бачыць, а ўсе пачалі праслаўляць дабрыню Бога і святасць Яго вернага слугі Валянціна. Валянцін быў пахаваны ў Рыме. Яго рэліквіі знаходзяцца ў г. Церні і ў Мадрыдзе ў касцёле св. Антонія.
Нічога дзіўнага, што пра Валянціна не забыліся і абралі заступнікам усіх закаханых. Як хрысціянскі пакутнік за веру ён быў кананізаваны каталіцкім Касцёлам. А ў 496 годзе папа Геласіус абвясціў 14 лютага Днём Святога Валянціна.
Падзеі, пра якія распавядаюць шматлікія легенды і паданні, адбываліся вельмі даўно. Мы дакладна не даведаемся, што і як было, але няма сумненняў, што Святы Валянцін сапраўды загінуў у імя Любові, якой і з’яўляецца Бог. І любові ў яго кароткім жыцці было вельмі шмат: любоў да Бога і любоў да людзей, якім ён дапамагаў як святар, лекар і проста выдатны чалавек з чыстай душой.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 52 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.