ГРОДНА
Пятніца,
19 ліпеня
2024 года
 

I Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Дух вывеў Езуса ў пустыню. I быў Ён у пустыні сорак дзён, дзе Яго выпрабоўваў сатана; і быў са звярамі, і Анёлы служылі Яму. Пасля ж таго, як выдалі Яна, прыйшоў Езус у Галілею, прапаведуючы Евангелле Божае і кажучы, што настаў час і наблізілася Валадарства Божае: кайцеся і верце ў Евангелле.

Мк 2, 12-15


Пост у нашым жыцці
   Пост у рэлігійным значэнні, галоўным чынам гэты хрысціянскі пост, належыць сёння да ўсё больш абстрактных паняццяў. Сёння ўсё большае распаўсюджанне атрымліваюць разнастайныя дыеты для пахудзення. Невядома, колькі католікаў на сённяшні дзень сур’ёзна ўспрымае пятнічны пост – устрыманне ад ужывання мясных страў. Мы не ведаем, колькі з нас з паважнасцю прыме абавязкі, звязаныя з перыядам Вялікага посту. Усё менш старэйшых людзей, якія б расказалі, як выглядаў Вялікі пост у часы іх маладосці: якія стравы з’яўляліся на нашых сталах падчас посту, а якіх чакалі ажно да Вялікадня. Справа харчавання – гэта толькі знешні бок таго перыяду, які мы распачынаем і які павінен падрыхтаваць нас да радасці свят Уваскрашэння Пана. Застаецца прыняць глыбейшы бок, звязаны з верай, навяртаннем сэрца, аднаўленнем веры ў Бога.
    Вялікі пост у літургіі папярэднічае Велікодным святам. Няма вясны без зімы, як няма раніцы без ночы. І адно, і другое мае сэнс. І не толькі ў лагічнай паслядоўнасці надыходжання.
    Пан Езус, да таго, як пачаў абвяшчаць Божае Валадарства, адбыў 40-дзённы пост на пустыні. Ужо само разважанне над гэтым фактам можа даць належны пачатак перыяду Вялікага посту. Калі гэтае разважанне прынясе плён посту на нашых сталах, удзелу ў Крыжовым шляху ці набажэнстве Песняў жальбы, то, хіба, мы будзем на правільным шляху да радасных свят Вялікадня.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  166

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.