ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VІI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. I Ён прамаўляў да іх. Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі паралізаванага. Не маючы магчымасці прынесці яго да Езуса з-за натоўпу, разабралі страху, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, спусцілі насілкі, на якіх ляжаў паралізаваны. Езус, убачыўшы веру іх, сказаў паралізаванаму: “Дзіця, даруюцца табе грахі твае”.
    Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: “Чаму ён так гаворыць? Ён блюзнерыць: хто можа дараваць грахі, калі не сам Бог?” Езус, адразу ж даведаўшыся ў духу сваім, што яны так думаюць, сказаў ім: “Чаму так думаеце ў сэрцах вашых? Што лягчэй: ці сказаць паралізаванаму «даруюцца табе грахі твае», ці сказаць «устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?» Але, каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу дараваць грахі, кажа паралізаванаму: “Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго”. Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы, што ніколі такога не бачылі.

Мк 2, 1-12


Езус і сябры даюць свабоду
   У асноўным усе мы (за малым выключэннем) можам хадзіць самастойна. Мы лічымся гаспадарамі свайго лёсу. Але калі затрымацца і лепш паглядзець на сябе, мы б адкрылі не адно абмежаванне, якое стрымлівае нашыя рухі. Радасць жыцця абмяжоўваюць разнастайныя формы зла. Пачаўшы з таго зла, якое заключаецца ў нас саміх, і заканчваючы знешнімі абмежаваннямі. Ужо не беручы пад увагу хваробы, нас часта паралізуюць у дзейнасці разнастайныя формы залежнасцей, неўпарадкаванае жыццё, даўнія дакоры сумлення, якія ўвесь час непакояць, ці хаця б звычайная лянота. А звонку? Самыя блізкія людзі, якія нас не разумеюць, паталагічныя сітуацыі ў сям’і, цяжкае эканамічнае становішча, цяжкаўспрымальныя грамадскія і палітычныя ўмовы.
    Евангелле прапаноўвае рашэнне: аказацца каля Езуса і пачуць тое, што падняло паралізаванага на ногі і вярнула яго да жыцця. Але спачатку патрэбны правераныя верай сябры. А можа, і я камусьці патрэбен?..

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.