ГРОДНА
Аўторак,
18 сакавіка 2025 года |
Ад Вас залежыць якасць будучых ксяндзоў
На пачатку сустрэчы ксёндз рэктар распавёў кароткую гісторыю дзейнасці семінарыі і прадставіў выкладчыкаў і выхавацеляў, сярод якіх 28 прафесараў: ксяндзы, манаскія і свецкія асобы. Ксёндз рэктар адзначыў, што семінарыйная супольнасць усё больш развіваецца.
Нунцый пазнаёміўся з выкладчыкамі. Падчас размовы закраналіся такія тэмы, як адказнасць за выхаванне будучых святароў, тое, якім павінен быць святар і інш. †
Нунцый пазнаёміўся з выкладчыкамі. Падчас размовы закраналіся такія тэмы, як адказнасць за выхаванне будучых святароў, тое, якім павінен быць святар і інш. †
На пачатку сустрэчы ксёндз арцыбіскуп выказаў падзяку ксяндзу біскупу і рэктару семінарыі за гэты вялікі досвед, якім з’яўляецца сустрэча з выкладчыкамі і алюмнамі гродзенскай семінарыі.
Ксёндз арцыбіскуп прыгадаў свае гады ў якасці выкладчыка ў навучальнай установе і зазначыў, які гэта каштоўны вопыт. “Я стараюся зразумець, – сказаў нунцый, – наколькі важнай з’яўляецца задача гэтай установы і наколькі важны Ваш уклад. Ад імя Святога Айца хачу падзякаваць Вам за тое, што Вы робіце для развіцця Касцёла”.
Нунцый заахвоціў прафесараў, каб яны аддавалі ўсё лепшае для фармацыі будучых святароў. Прадстаўнік Святога Айца падкрэсліў, што ў Беларусі бачна вялікая пашана да рэлігіі.
Падчас сустрэчы з вуснаў нунцыя прагучала таксама просьба аб тым, каб патрабаваць ад будучых святароў шмат на карысць службы Богу і людзям. “Выхавацелі маюць вельмі вялікую адказнасць за тых, каго выхоўваюць. Семінарыя не з’яўляецца месцам для тэалагічных эксперыментаў”, – сказаў нунцый.
На заканчэнне сустрэчы нунцый пажадаў шмат Божых ласкаў у працы для ўсіх выхавацеляў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 289 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.