ГРОДНА
Пятніца,
14 лютага 2025 года |
Калі б Папа Вас убачыў, ён быў бы вельмі рады


На пачатку сустрэчы ў размове з нунцыем ксёндз рэктар Юзаф Станеўскі распавёў пра багатую гісторыю былога бернардынскага кляштара, у якім сёння знаходзіцца семінарыя. Арцыбіскупа вельмі ўразіла гісторыя гэтага месца. Ксёндз рэктар таксама расказаў пра сучасны стан семінарыі.
Затым нунцый сустрэўся з клерыкамі ВДС, якіх на сённяшні дзень налічваецца 46. Падчас сустрэчы арцыбіскуп звярнуўся да клерыкаў: “Мяне вельмі цікавяць Вашыя пытанні. Перш за ўсё, я хачу перадаць Вам прывітанне ад Святога Айца. Калі б Папа Вас убачыў, для яго гэта стала б вялікай падтрымкай. Вы – будучыня нашага Касцёла”.†
Затым нунцый сустрэўся з клерыкамі ВДС, якіх на сённяшні дзень налічваецца 46. Падчас сустрэчы арцыбіскуп звярнуўся да клерыкаў: “Мяне вельмі цікавяць Вашыя пытанні. Перш за ўсё, я хачу перадаць Вам прывітанне ад Святога Айца. Калі б Папа Вас убачыў, для яго гэта стала б вялікай падтрымкай. Вы – будучыня нашага Касцёла”.†
У сваім прывітальным слове нунцый расказаў алюмнам аб жыцці Святога Айца і заахвоціў, каб будучыя святары заўсёды памяталі пра яго.
“Прыязджаючы сюды, я хачу пазнаёміцца з Вамі, хачу ўбачыць Вашу веру, – сказаў алюмнам абп Гуджэроцці. – Я толькі нядаўна ў Беларусі, але ўжо ўбачыў шмат цікавага. Я быў у Віцебску, у Пінску і ўсюды слухаў людзей: якія яны маюць праблемы і чым жывуць. У Мінску я сам усё гэта бачу, таму што жыву там. А сёння час для Гродна. Вы жывеце ў месцы, якое мае вельмі багатую гісторыю. Каталіцкі Касцёл у Беларусі адзіны, і мы павінны клапаціцца аб гэтым адзінстве”.
Ксёндз арцыбіскуп заахвоціў алюмнаў у Гродне цікавіцца сваёй культурай, ведаць мову, захоўваць тыя звычаі, якія звязаны з Гродзенскай дыяцэзіяй. Ён таксама прыгадаў, што Касцёл чакае ксяндзоў, што яны вельмі патрэбныя.
Клерыкі задавалі нунцыю шмат пытанняў, звязаных з яго жыццём і з жыццём папы Бенедыкта XVI. Алюмны спыталі пра магчымы прыезд Папы ў Беларусь.
Клерыкі падзякавалі нунцыю за гэтую цікавую сустрэчу і запрасілі яго часцей наведваць семінарыю ў Гродне.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 321 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.