ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (24)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2005 год
   23 чэрвеня  -  Ксёндз біс­куп назначыў кс. Юзафа Ста­неўскага рэктарам ВДС у Гродне.
   31 ліпеня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў 17 копій абраза Маці Божай Кангрэгацкай, якія наведалі парафіі ва ўсіх дэканатах нашай дыяцэзіі.
   28 жніўня  -  У Гродне, пры ўдзеле ганаровых гасцей і вялікай колькасці Божага люду, адбылася ўрачыстасць каранацыі абраза Маці Божай Кангрэгацкай. Урачыстасць узначаліў кс. кард. Казімір Свёнтэк.
19 лістапада  -  У гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч у прысутнасці кс. б-па Антонія Дзям’янкі ўдзяліў пасвячэнні дыяканату шасці кандыдатам да святарства.
   6 снежня  -  У Новых Васілішках кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў фігуру слугі Божага Яна Паўла II і ўзначаліў урачыстую Эўхарыстыю, якая была падзякай за беатыфікацыю кс. Браніслава Маркевіча – заснавальніка ордэнаў ксяндзоў міхалітаў і сясцёр міхалітак.
   7 снежня  -  У семі­нарыйнай кап­ліцы ў Гродне падчас урачыстай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч, кс. д-р Мар’ян Маргуж з усёй семінарыйнай супольнасцю складаў Богу падзяку за 50 гадоў святарства.
   27 снежня  -  Два браты клерыкі: Генрык Кучыньскі і Андрэй Зуй – падчас св. Імшы склалі манаскія шлюбы перад айцом правінцыялам братоў капуцынаў.
   30 снежня  - У свята Святой Сям’і (патранальнае свята сясцёр назарэтанак) у Пабрыгіцкім касцёле кс. бп Аляксандр Кашкевіч узначаліў св. Імшу, а затым асвяціў капліцу і новы кляштар сясцёр назарэтанак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.