ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Гамеапатыя: лячэнне ці падман? (1)

На шляху да святасці

НЕТРАДЫЦЫЙНАЯ МЕДЫЦЫНА
   На што гатовы пайсці чалавек, каб вылячыцца ад цяжкай хваробы? Часам ён гатовы аддаць усё, каб толькі вярнуць здароўе. Не знайшоўшы дапамогі ў навуковай медыцыне, людзі пачынаюць шукаць ратунку дзе заўгодна. Яны гатовы пайсці да варажбітак, шаптух, акультыстаў, чараўнікоў.
   А калі пацыента пужае экстравагантны выгляд ведзьмара, то на дапамогу прыходзяць “спецыялісты” ў белых халатах – астролагі, экстрасэнсы, медыкі-эксперыментатары. Яны пераконваюць кліента, што іх сродкі – гэта толькі дабро і гарант аздараўлення. Аднак пра эфект лячэння яны не заўсёды расказваюць усю праўду. Мала хто з іх прызнаецца, што мае дачыненне з нейкімі патаемнымі і часта некантралюемымі сіламі. А некаторыя “лекары” проста не жадаюць прызнавацца, што звычайным чынам праводзяць на пацыенце эксперыменты або даюць хвораму мікстуру, абапіраючыся толькі на ўласную веру (!) у нейкія неспазнаныя энергіі, няўлоўныя для навукі. Існуе шмат метадаў лячэння, якія адрозніваюцца ці нават проста супярэчаць звычайнай (навуковай) медыцыне.
Вось ужо больш за 200 гадоў не сціхаюць дыскусіі вакол такога віду нетрадыцыйнай медыцыны, як гамеапатыя. Яна настолькі моцна ўвайшла ў сучасную культуру, што нікога не здзівіш лекамі ці кабінетам гамеапата. Многія людзі, прынамсі, на агульным узроўні, ведаюць, што гамеапатыя – гэта метад нейкага “нетрадыцыйнага лячэння”. У той жа час, не ўсе ведаюць, што гэтая “медыцына” выклікае вялікую насцярожанасць у асяроддзі вучоных-медыкаў і Касцёла.
   Сам тэрмін “гамеапатыя” паходзіць ад грэчаскіх слоў “gomoios” (падобны) і “patnos” (боль). Сутнасць гэтай тэхнікі заключаецца ў пераканні, што падобнае лечыцца падобным (similia similibus curantur). Але што канкрэтна ўяўляе сабой гэты спосаб лячэння? Адказ на гэтае пытанне нараджае заклапочанасць нават у саміх гамеапатаў. Кожны з іх будзе адказваць па-іншаму. Гэта звязана з тым, што гамеапатыя – гэта не адно вучэнне, а цэлая група разнастайных тэхнік і кірункаў “лячэння”, якія часта супярэчаць адзін аднаму. Таму спачатку паспрабуем разабрацца, што ж такое гамеапатыя ўвогуле, і адкуль яна прыйшла.

   АДКУЛЬ ПРЫЙШЛА ГАМЕАПАТЫЯ?
   Даследчыкі кажуць, што вытокі гамеапатыі можна знайсці ў старажытнай алхіміі. Непасрэдна ж гэтую методыку лячэння прапанаваў нямецкі лекар Самуэль Ганеман. Асновы свайго вучэння ён апісаў у кнізе “Organem of Rational Healing”, выдадзенай у 1810 г. Прыхільнікі гамеапатыі вельмі па-рознаму, у залежнасці ад свайго светапогляду, тлумачаць вучэнне Ганемана.
   Найбольш папулярная версія сцвярджае, што ён выкарыстаў перакананні алхімікаў у тым, што жывыя арганізмы маюць свой магнетызм (нейкую адмысловую духоўную энергію). Прычыны цялесных хвароб гэты лекар бачыў менавіта ў пашкоджаннях духоўнай энергіі арганізмаў. Такую энергію трэба было лячыць падобнай, зачэрпнутай з такіх жа крыніц. Таму гамеапатычны лек павінен паходзіць з чагосьці, што звязана з хваробай. Лек павінен унесці ў арганізм неабходную яму духоўную энергію. Як выглядае гэтая энергія і як яе ўносіць у арганізм? Тут погляды гамеапатаў разыходзяцца. Сам Ганеман свае веды абапіраў не на навуковых прынцыпах, а на “аб’яўленнях незямных стварэнняў”, якія яго навучалі астралогіі, магнетызму і тэхніцы прыгатавання “лекаў”. Паслядоўнікі гэтага лекара па сённяшні дзень імкнуцца надаць гамеапатыі нейкае навуковае аблічча. Але за 200 гадоў існавання гэтай нетрадыцыйнай медыцыны, яна так і не змагла растлумачыць, на чым жа засноўваецца яе “лячэнне”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.