ГРОДНА
Серада,
17 красавіка
2024 года
 

IV Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
У горадзе Кафарнауме Езус увайшоў у шабат у сінагогу і навучаў. I здзіўляліся вучэнню Ягонаму, бо Ён вучыў іх як той, хто мае ўладу, а не як кніжнікі.
    I быў тады ў сінагозе чалавек, апанаваны нячыстым духам, які закрычаў: “Што Табе да нас, Езус Назаранін? Ты прыйшоў загубіць нас? Ведаю Цябе, хто Ты, Святы Божы”. Але Езус забараніў яму, кажучы: “Змоўкні і выйдзі з яго”. Тады дух нячысты, таргануўшы яго і закрычаўшы моцным голасам, выйшаў з яго. I здзівіліся ўсе так, што пыталіся адзін у аднаго, кажучы: “Што гэта? Новае вучэнне, якое мае моц? Ён і духам нячыстым загадвае, і яны слухаюцца Яго”. I адразу разышлася пра Яго чутка па ўсёй ваколіцы Галілеі.

Мк 1, 21-28


Адвага патрэбна ўжо цяпер!
   Прымушае задумацца тое, адкуль часам у хрысціян бярэцца ўражанне нібы недаацэнкі ў сённяшнім свеце? Маючы ў руках скарб Евангелля, а ў сэрцах моц самога Збаўцы, мы адчуваем сябе “не на месцы”, быццам мы камусьці перашкаджаем сваёй прысутнасцю. З пачуццём недарэчнасці мы спрабуем замаскіраваць сваю прысутнасць, паглыбіцца ў акружаючае нас асяроддзе. Так мы ўцякаем ад асноўнай адказнасці за перадачу Добрай Навіны. Наш Збаўца, навучаючы ў сінагозе ў Кафарнауме, не меў нават найменшых сумненняў наконт таго, як адрэагаваць перад нячыстым духам. Рашучае: “Змоўкні і выйдзі з яго” прынесла не толькі плён вызвалення ад злога, але і правільную рэфлексію ў сведкаў падзеі: “Гэта вучэнне, якое мае моц”.
    Як часта можна заўважыць, што мы як хрысціяне робім усё, каб не наступіць нікому на мазоль, нікога не ўдарыць. Гэта правільная пастава, калі гаворка ідзе пра культуру паводзін ці пра дробязі. Але ніколі, калі мы бачым перад сабой праявы прысутнасці злога. Перайманне Збаўцы – гэта рашучае супраціўленне граху, называнне зла па імені, дакладны заклік да навяртання. Эфектыўнасць такога супрацьстаяння злу гарантавана! Каб адчуць гэтую моц і набрацца ўпэўненасці, трэба пачаць з саміх сябе.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.