ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Новы спосаб быць Касцёлам

Слова рэдактара

2-342 Касцёл яднае звычайных людзей, якія сустракаюць надзвычайнага Бога, дзякуючы чаму іх жыццё змяняецца і развіваецца. З’яўляючыся прыкладам адзін для аднаго, мы паказваем дух Хрыстовай праўды.
   Я натрапіў на пэўнае анкетаванне, якое датычыла духоўнай сферы. З яго бачна, што людзі не гавораць, што не вераць у Бога. Аднак, калі ў іх пытаюцца пра іх месца ў Касцёле, яны даюць адмоўны адказ. Аўтары гэтага анкетавання тлумачаць такія вынікі тым, што людзі вельмі аддалены ад таямніцы Касцёла. Анкетаванне было праведзена ў Еўропе.
   На падставе гэтых дасле­даванняў можна, на­прык­лад, стварыць мадэль рэчаіснасці рэлігійнага жыцця ў Еўропе: Хрыстос – так, Касцёл – не. Па-мойму, такая рэчаіснасць сёння ўжо нікога не здзівіць, да таго ж, мы спрабуем штосьці змяніць у сваім жыцці, каб знайсці сваё месца ў Касцёле. Шмат на гэтую тэму гаворыць папа Бенедыкт XVI. Мы неаднойчы чулі пра гэта таксама і ў нашых святынях. Падсумоўваючы 2011 год у Касцёле, Бенедыкт XVI зазначыў: “Коранем крызісу Касцёла ў Еўропе з’яўляецца крызіс веры. Калі мы не знойдзем адказаў, калі вера ізноў не набудзе жыццёвасці, становячыся глыбокім перакананнем і сапраўднай моцай, дзякуючы сустрэчы з Езусам Хрыстом, усе іншыя рэформы застануцца безвыніковымі”.
Ніхто з нас не выбірае месца свайго нараджэння і эпохі зямнога вандравання. Нельга сёння пастаянна сцвярджаць, што гэты час такі, які ёсць, а трэба ў чарговы раз усвядоміць, што гэта мы прымаем удзел у гэтай зямной рэчаіснасці, памятаючы пра моцныя карані хрысціянскай веры на нашых землях. Сучасны чалавек надалей знаходзіцца ў гэтым жывым Касцёле, і прыналежнасць да Касцёла павінна стаць вялікім скарбам для кожнага з нас. Мы забываемся пра тое, што Касцёл вучыць нас не толькі рэлігійнай медытацыі, але перш за ўсё, жыццю.
   Вернікі Касцёла Беларусі павінны больш прыслухоўвацца да голасу Касцёла, які з’яў­ляецца маніфестацыяй Бога на зямлі. Кожны з нас мае шанс прадставіць іншым поўны веры і любові Касцёл, які паказвае, што Божае слова можа мець рэальны ўплыў на жыццё чалавека. Трэба памятаць, што ў Касцёле ёсць месца для кожнага чалавека, незалежна ад узросту, адукацыі ці зацікаўленасці. Касцёл яднае звычайных людзей, якія сустракаюць надзвычайнага Бога, дзякуючы чаму іх жыццё змяняецца і развіваецца. З’яўляючыся прыкладам адзін для аднаго, мы паказваем дух Хрыстовай праўды. Быць побач з Богам – значыць, быць у Касцёле, і менавіта гэта з’яўляецца спосабам, які для многіх з нас можа быць новым спосабам вызнаваць веру ў Бога. Удзел у жыцці і місіі Касцёла адбываецца на працягу ўсяго жыцця верніка. Знаходзячыся ў служэнні Касцёлу і разважаючы Божае слова, мы накіроўваем свае думкі і імкненні ў Божае Валадарства.
   Нам не можа надакучыць быць хрысціянамі. Як нас вучыць Папа, вера і Касцёл з’яўляюцца лекамі ад гэтай нуды. Голас Хрыста аднаўляе ў нас радасць ад таго, што мы хрысціяне, а таксама нараджае ў сэрцах жывую веру. Толькі праз веру чалавек можа сустрэць у Касцёле жывога Бога. Павінны вярнуцца тыя часы, калі голас Касцёла слухалі. Мы самі павінны больш слухаць голас Касцёла.
   Сучаснае пакаленне людзей перажывае новае пазнанне жывога Касцёла. Гэта атмасфера прыязнасці і ўзаемнай павагі, праўдалюбства і супольнай адказнасці за Касцёл. Касцёл становіцца для ўсіх адчыненым домам, выходзячы з якога, мы становімся апосталамі Касцёла. Як Касцёл мы павінны зрабіць усё, каб кожны жыхар нашай зямлі дайшоў да пазнання адзінага Збаўцы. Перад намі вялікі Год веры, які прынясе нам шмат прыгожых і бласлаўлёных перажыванняў новай евангелізацыі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.